wd wp Пошук:

Роберт Саўці

Роберт Саўці (англ.: Robert Southey; 12 жніўня 177421 сакавіка 1843) — знакаміты англійскі паэт-рамантык, выбітны прадстаўнік «азёрнай школы».

Біяграфія

Саўці вучыўся ў Вэстмінстэрскай школе і ў Оксфардзе, дзе пазнаёміўся з Колрыджам. У маладосці захапляўся ідэямі французскай рэвалюцыі і ў рэвалюцыйным духе напісаў драму «Уот Тайлер». Шмат падарожнічаў, жыў у Іспаніі і Партугаліі; яму належалі пераклады рыцарскіх раманаў (у прыватнасці, знакамітага «Амадыса Гальскага»), а шматлікія яго балады напісаныя на сюжэты з гісторый і легенд гэтых краін, накшталт, «Каралева Арака і пяць пакутнікаў» (англ. Queen Orraca, and the Five Martyrs of Morocco, 1803).

Саўці напісаў 5 вялікіх апісальных паэм — кожная на сюжэт з міфалогіі розных народаў: «Талаба-разбуральнік» (1801), «Мэдак» (1805), «Пракляцце Кехамы» (1810), «Родэрык, апошні з готаў» (1814), «Відзеж суда» (1821).

«Родэрык» — самы паспяховы з эпічных твораў Саўці, напісаны на сюжэт барацьбы хрысціян з маўрамі. У гэтай паэме выдатна адлюстраваны пад’ём патрыятычных пачуццяў паэта аблямаваны мастацкім і меладычным вершаваным стылем. У лірычнай паэзіі Саўці шмат запалу; ён палка ненавідзеў Напалеона, напісаў, сярод іншых афіцыяльных «вершаў на пэўны выпадак», пяшчотную паэму «На смерць прынцэсы Шарлоты» і шмат іншых маленькіх вершаў, ідылічных і ў пэўнай меры зычліва гумарыстычных.

У 1813 быў абраны прыдворным паэтам-лаўрэатам; пасля Саўці гэта званне стала толькі ганаровым тытылам першага паэта краіны, але для яго яно яшчэ было звязана з абавязкам пісаць оды, прысвечаныя членам каралеўскай сям’і (у той час вельмі непапулярнай) па розных афіцыёзных повадах. «Боб Саўці» крытыкаваўся шматлікімі сучаснікамі (у прыватнасці, Байранам: у пачатку «Дон Жуана»[9] і ў сатырычнай паэме «Відзеж суда», створанай у адказ на аднайменны верш Саўці) за сервілізм датычна манарха і еўрапейскай рэакцыі 1810-х1820-х гадоў.

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 6. — С. 689–690.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Саути Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118798146 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. 1 2 3 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  6. 1 2 Kindred Britain
  7. Lundy D. R. The Peerage
  8. (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.
  9. «Боб Саўці! Вершатворац-лаўрэат / Які зрабіўся нечакана торы! / Дзе зараз ты, эпічны рэнегат? / Усё яшчэ з лейкістамі ў хоры» Дон Жуан, Прысвячэнне, 1—4

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1774 годзе
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Камбрыі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Выхаванцы Баліял-каледжа
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1843 годзе
Катэгорыя·Паэты-лаўрэаты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Памерлі 21 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі рамантызму
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брысталі
Катэгорыя·Англамоўныя паэты
Катэгорыя·Паэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных