Роберт Робертавіч Марфельд (1852 — 1921) — расійскі архітэктар.
Навучаўся ў Політэхнікуме ў Карлсруэ і Будаўнічай акадэміі ў Вене.
Атэставаны Імператарскай Акадэміяй мастацтваў (ІАМ) у 1883 годзе, акадэмік архітэктуры ІАМ (1887 г.).
Архітэктар Міністэрства народнай асветы. З 1905 года — сапраўдны стацкі саветнік. Член Таварыства апекі над беспрытульнымі дзяцьмі (заснавана ў 1898 г.).
Аўтар кнігі «Пабудова архітэктурных перспектыў» (руск.: Построение архитектурных перспектив).