wd wp Пошук:

Роберт Пінкертон

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пінкертон. Роберт Пінкертон (англ.: Robert Pinkerton, 1780 — 7 красавіка 1859) — англійскі падарожнік, агент брытанскага біблейскага таварыства.

Біяграфія

У 1816 і 1822 гадах наведаў Беларусь, пабываў у Барысаве, Вільні, Віцебску, Копысі, Магілёве, Мінску, Оршы, Полацку, Шклове. У 1816 годзе заснаваў ў Віцебску Беларускае біблейскае таварыства. У 1833 годзе ў Лондане выдаў успаміны «Расія: або рознабаковыя назіранні аб мінулым і сучасным стане краіны і яе насельнікаў» (раздзелы 3-5 прысвечаны Беларусі). Вялікія ўражанні на яго зрабілі Полацк, Віцебск і Магілёў.

Зноскі

  1. Robert, Dd Pinkerton // https://www.biblicalcyclopedia.com/P/pinkerton-robert-dd.html
  2. Robert Pinkerton // MAK

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1859 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Сурэі
Катэгорыя·Місіянеры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі 7 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шатландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1780 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Падарожнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных