wd wp Пошук:

Роберт Пацінсан

Ро́берт То́мас Па́цінсан (англ.: Robert Thomas Pattinson; нар. 13 мая 1986 года, Лондан) — брытанскі акцёр, мадэль і музыкант[2]. Вядомы як выканаўца ролі Эдварда Калена у вампірскай сазе «Змярканне» па творах Стэфані Маер і ролі Седрыка Дыгары у экранізацыі кнігі Джаан Роўлінг «Гары Потэр і Кубак агню». У 2008 годзе за ролю ў фільме «Пераходны ўзрост» атрымаў галоўны прыз Страсбургскага фестывалю за найлепшую мужчынскую ролю. Таксама атрымаў узнагароды за самы лепшы пацалунак MTV Movie Awards 2009 і MTV Movie Awards 2012.

Біяграфія

Роберт Томас Пацісан нарадзіўся 13 мая 1986 года ў прыгарадзе Лондана, Англія[3]. Яго маці Клэр працавала на мадэльнае агенцтва, а бацька Рычард займаецца вывазам вінтажных машын з ЗША[4]. Пацісан наведваў «Tower House School» (школа для хлопчыкаў), а з 12-ці гадоў — Harrodian School[5]. Ён быў уцягнуты ў тэатр у якасці непрафесійнага акцёра (аматара) праз «тэатральную групу Барнса» (англ.: «Barnes Theatre Company»). Пасля некаторага досведу тут у якасці акцёра на задніх планах, ён быў запрошаны на больш значныя ролі. Ён прыцягнуў увагу акцёрскага агента пасля пастаноўкі «Tess of the D’Urbervilles» і з гэтага моманту быў у пошуках прафесійных роляў. З гэтых пор ён быў прыцягнуты для пастаноўкі аматарскай версіі Макбета цэнтра мастацтваў «Old Sorting Office Arts Centre», у той жа час спрабуючы зрабіць кар’еру мадэлі. У Пацісана ёсць дзве старэйшыя сястры: Вікторыя і Лізі[6]. Вікторыя, старэйшая сястра Роберта, займаецца рэкламай. А Лізі — спявачка, складае песні. У 17 гадоў яна выступала ў адным з пабаў Барнса (прыгарад Лондана, дзе нарадзіўся Роберт), і яе заўважыла гуказапісвальная кампанія EMI. Праз год стала ўдзельніцай гурта Aurora і адной з самых прадаваных выканаўцаў Вялікабрытаніі.

Асабістае жыццё

На здымачнай пляцоўцы фільма «Змярканне» у 2008 годзе Роберт сустрэўся з актрысай Крыстэн Сцюарт. Разлад у пары адбыўся ўлетку 2012 года пасля скандальнай гісторыі са здрадай Крыстэн Сцюарт з рэжысёрам фільма «Беласнежка і паляўнічы» Рупертам Сандэрсам[7][8].

Пасля здрады Крыстэн Сцюарт пара разыйшлася і прадала набыты для сваёй будучай сям’і дом[9]. Аднак праз некалькі месяцаў Роберт Пацісан і Крыстэн Сцюарт памірыліся і нават заявілі пра заручыны[10].

Зноскі

  1. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  2. Джына МакІнтайр. Robert Pattinson on his ‘Twilight’ songs: ‘Music is my backup plan if acting fails’ (нявызн.), Los Angeles Times (9 кастрычніка 2008). Праверана 5 кастрычніка 2009.
  3. Роберт Пацісан (нявызн.), People.com . Праверана 5 кастрычніка 2009.
  4. Бацькі Роберта Пацісана.
  5. Флора Стаббс. Звезда Гарри Поттера ‘следующий Джуд Лоу’ (нявызн.), Evening Standard (17 лістапада 2005). Праверана 5 кастрычніка 2009.
  6. Profile of Twilight star Robert Pattinson — Telegraph
  7. Роберт Пацісан з’ехаў ад Крыстэн Сцюарт пасля здрады Архівавана 20 мая 2013.
  8. Крыстэн Сцюарт і Руперт Сандэрс публічна прызналіся ў здрадзе
  9. Роберт Пацісан прадае дом
  10. Роберт Пацісан жадае ажаніцца з Крыстэн Сцюарт

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Акцёры Англіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Аўтары-выканаўцы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане