wd wp Пошук:

Гары Потэр і Кубак агню

«Гары Потэр і Келіх агню» (англ.: Harry Potter and the Goblet of Fire) — чацвёрты раман з серыі пра Гары Потэра, напісанай Джаан Роўлінг. Раман апавядае пра чацвёрты год навучання Гары Потэра ў школе вядзьмарства і чараўніцтва «Хогвартс».

Кніга была выдадзеная ў Вялікабрытаніі 8 ліпеня 2000 года выдавецтвам «Bloomsbury», а ў Злучаных Штатах выдавецтвам «Scholastic Inc» у той жа дзень. Такім парадкам, упершыню раман быў апублікаваны адначасова ў дзвюх гэтых краінах. Кніга стала адзіным раманам пра Гары Потэра, які атрымаў прэмію «Х’юга» (2001).

Экранізацыя рамана, прэм’ера якой адбылася 18 лістапада 2005 года, атрымала больш за $896 мільёнаў у пракаце (на $100 тысяч больш, чым трэцяя частка), а таксама спрыяльныя ацэнкі ад крытыкаў. Апроч таго, паводле матываў рамана «Гары Потэр і Келіх агню» кампанія «Electronic Arts» выпусціла відэагульню.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Кнігі пра Гары Потэра
Катэгорыя·Кнігі 2000 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта