wd wp Пошук:

Раўнаплоднік пылюшнікавы

Раўнапло́днік пылюшнікавы[3][4] (Isopyrum thalictroides) — кветкавыя расліны з роду Раўнаплоднік (Isopyrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая карэнішчавая расліна, ранневясновы эфемероід. Карэнішча доўгае і разгалінаванае[5]. Ад карэнішча адходзяць некалькі[5] тонкіх сцёблаў вышынёй да 30 см. Лісце з перапончатымі прылісткамі. Прыкаранёвае лісце з доўгімі чаранкамі, верхняе — сядзячае, трайчастае. Кветкі адзіночныя, белыя, дыяметрам да 1 см. Чашалісцікі белыя або чырванаватыя[5]. Плод — шматлістоўка.

Распаўсюджванне і экалогія

Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца пад аховай з 1964 года. Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, ахоўваецца ў Літве.

Расце паасобку або невялікімі групамі ў шыракалістых лясах[5]. Цвіце ў красавіку—маі. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна (карэнішчам)[5].

Ядавіты. Меданосная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 69. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. БелЭн, 2001
  5. 1 2 3 4 5 Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 140. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Казяльцовыя