wd wp Пошук:

Рая і апошні дракон

«Рая і апошні дракон» (англ.: Raya and the Last Dragon) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Walt Disney Animation Studios» 2021 года.

Сюжэт

Даўным-даўно ў чароўнай краіне Кумандры побач з людзьмі жылі драконы — стваральнікі і захавальнікі вады. Мірнаму жыццю прыйшоў канец, калі з’явіліся друуны. Спараджэнні цемры ператваралі людзей і драконаў у каменныя статуі, і толькі магія драконіхі Сісу змагла прагнаць злых істот і зняць чары з людзей, але на драконаў не падзейнічала. Кумандра раскалолася на дзяржавы Сэрца, Ікла, Кіпцюра, Хрыбта і Хваста, а чароўны драконаў камень захоўваўся ў краіне Сэрца, якой кіраваў бацька Раі. Ён марыў аб’яднаць землі, але з-за чалавечай прагнасці і зайздрасці артэфакт раскалоўся. Кіраўнік кожнай краіны займеў па аскепку, а друуны зноў сталі панаваць непадзельна.

Праз некалькі гадоў Рая і яе верны спадарожнік Тук-Тук бясстрашна калясяць па выпаленай пустыні, даследуючы рэкі, якія засталіся, і не губляючы надзеі знайсці апошняга дракона — апошнюю надзею людзей атрымаць перамогу над друунамі.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мультфільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы, музыку да якіх напісаў Джэймс Ньютан Ховард
Катэгорыя·Фільмы на англійскай мове
Катэгорыя·Мультфільмы ЗША
Катэгорыя·Мультфільмы 2021 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных