«Рая і апошні дракон» (англ.: Raya and the Last Dragon) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Walt Disney Animation Studios» 2021 года.
Даўным-даўно ў чароўнай краіне Кумандры побач з людзьмі жылі драконы — стваральнікі і захавальнікі вады. Мірнаму жыццю прыйшоў канец, калі з’явіліся друуны. Спараджэнні цемры ператваралі людзей і драконаў у каменныя статуі, і толькі магія драконіхі Сісу змагла прагнаць злых істот і зняць чары з людзей, але на драконаў не падзейнічала. Кумандра раскалолася на дзяржавы Сэрца, Ікла, Кіпцюра, Хрыбта і Хваста, а чароўны драконаў камень захоўваўся ў краіне Сэрца, якой кіраваў бацька Раі. Ён марыў аб’яднаць землі, але з-за чалавечай прагнасці і зайздрасці артэфакт раскалоўся. Кіраўнік кожнай краіны займеў па аскепку, а друуны зноў сталі панаваць непадзельна.
Праз некалькі гадоў Рая і яе верны спадарожнік Тук-Тук бясстрашна калясяць па выпаленай пустыні, даследуючы рэкі, якія засталіся, і не губляючы надзеі знайсці апошняга дракона — апошнюю надзею людзей атрымаць перамогу над друунамі.