wd wp Пошук:

Ратэрфорд Хейс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хейс. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Ратэрфорд Бэрчард Хейс (англ.: Rutherford Birchard Hayes; 4 кастрычніка 1822 — 17 студзеня 1893) — 19-ы прэзідэнт ЗША. На пасадзе прэзідэнта курыраваў заканчэнне Рэканструкцыі Поўдня і пачаў дзеянні, якія прывялі да рэформы дзяржаўнай службы; спрабаваў прымірыць рознагалоссі, якія засталіся пасля грамадзянскай вайны і Рэканструкцыі.

Біяграфія

Хейс быў адвакатам ў Агая, пасля стаў павераным у горадзе Цынцынаці з 1858 па 1861 гг. Калі пачалася Грамадзянская вайна, ён пакінуў палітычную кар’еру і далучыўся да войска Саюза ў якасці афіцэра. Хейс быў пяць разоў паранены, найбольш сур’ёзна ў бітве каля Паўднёвай горы, там ён зарабіў высокую рэпутацыю за адвагу ў баі і быў павышаны да звання генерал-маёра. Пасля вайны як рэспубліканец з 1865 па 1867 гг. ён служыў у Кангрэсе ЗША. Хейс пакінуў Кангрэс і балатаваўся на пасаду губернатара штата Агаё і быў абраны на два тэрміны запар у 1868—1872 гг., а затым і на трэці тэрмін у 1876-77 гг.

У 1876 годзе Хейс быў абраны прэзідэнтам у адніх з самых спрэчных выбарах у амерыканскай гісторыі. Ён прайграў галасы выбаршчыкаў дэмакрату Самуэлю Дж. Тілдзену, але выйграў пасля таго, як камісія Кангрэсу ЗША прысвоіла яму дваццаць аспрэчваемых галасоў выбаршчыкаў. У выніку быў заключаны Кампраміс 1877 году, у якім дэмакраты згадзіліся на вынікі выбараў Хейса ўзамен на сканчэнне ваеннага ўмяшання ЗША ў дачыненні да Паўднёвай палітыкі.

Хейс верыў у мерытакратычную ўраду, роўныя правы незалежна ад расы, а таксама паляпшэнне праз адукацыю. Загадаў федэральным войскам задушыць Вялікую чыгуначную стачку 1877 года. Хейс ажыццявіў сціплыя рэформы дзяржаўнай службы, якія заклалі аснову для далейшых рэформаў у 1880-х і 1890-х гадах. Ён наклаў вета на Закон Бленда-Алісана, у выніку якога ўводзіліся ў абарот сярэбраныя грошы і паднімаліся кошты. Хейс настойваў на тым, што падтрыманне залатога стандарту мае важнае значэнне для аднаўлення эканомікі. Яго палітыка ў дачыненні да заходніх індзейцаў апярэдзіла асіміляцыйную праграму Закона Дауэса 1887 года.

Хейс стрымаў сваё абяцанне не балатавацца на другі тэрмін, выйшаў на пенсію ў родным Агаё, і стаў прыхільнікам сацыяльнай і адукацыйнай рэформы. Даследчыкі адзначаюць яго самае вялікае дасягненне ў тым, што аднавілася народная вера ў прэзідэнта і спыненні пагаршэнні ролі выканаўчай улады, якія пазначыліся пасля смерці Аўраама Лінкальна. Хоць прыхільнікі і высока ацэньваюць прыхільнасць Хейса рэформам дзяржаўнай службы і абароны грамадзянскіх правоў, ён, як правіла, уваходзіць у лік ніжняй паловы ў рэйтынгах гісторыкаў прэзідэнтаў ЗША.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Rutherford B. Hayes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.rbhayes.org/hayes/biography/ Праверана 30 ліпеня 2022.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Агая
Катэгорыя·Прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1893 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Агая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1822 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Агая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 17 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША