wd wp Пошук:

Растаропша плямістая

Растаропша плямістая[3], Калючкі[4] (Silybum marianum) — від травяністых раслін з роду Растаропша (Silybum) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Распаўсюджаная ў цэнтральнай і паўднёвай паласе еўрапейскай часткі СНД, на Каўказе, у паўднёвай частцы Заходняй Сібіры, у Сярэдняй Азіі, у Заходняй Еўропе, Малой Азіі, Паўночнай Афрыцы і паўднёвай частцы Аўстраліі. Ва Украіне расце як пустазелле на палях, уздоўж дарог, на пустках, сметніках і сухіх месцах.

Практычнае выкарыстанне

Часта культывуецца на гародах як дэкаратыўная і лекавая расліна.

Даследаванні паказваюць яе пазітыўны ўплыў на людзей з гепатытам і цырозам печані. Абараняе клеткі печані ад пашкоджанняў і пранікнення таксічных рэчываў, выводзіць ўжо наяўныя таксіны, стымулюе выпрацоўку пратэіна і актывізуе працу ДНК і РНК. Парашок растаропшы дадаюць да ежы, або ўжываюць у выглядзе гарбаты[5] З растаропшы вырабляюць папулярны лекавы сродак «карсіл».[6]

З растаропшы робяць алей.[7]

Фатаграфіі

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 122. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  5. Розторопші плоди(нявызн.) . Праверана 27 студзеня 2019.
  6. Карсил - інструкція для застосування, ціна в аптеках | Tabletki.ua(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2021. Праверана 15 сакавіка 2019.
  7. Олія розторопші: користь і шкода, як приймати(нявызн.) . Праверана 13 сакавіка 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Харчовыя расліны
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Астравыя