wd wp Пошук:

Расона

Расо́на, Расонскае возеравозера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нешчарда, на паўднёва-заходняй ускраіне гарадскога пасёлка Расоны.

Плошча паверхні 2,38 км². Найбольшая глыбіня 3,3 м, сярэдняя 2,1 м. Даўжыня 2,37 км, найбольшая шырыня 1,73 км. Даўжыня берагавой лініі 7,42 км. Аб’ём вады 4,93 млн. м³. Плошча вадазбору 30,8 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 2—6 м, месцамі да 1 м, разараныя, на паўднёвым захадзе пад лесам. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, на паўночным захадзе і поўначы месцамі сплавінныя. Вакол возера пойма шырынёй 80—500 м. Дно плоскае, сапрапелістае, у прыбярэжнай частцы пясчанае. У цэнтры возера востраў плошчай 1 га.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Моцна зарастае. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1,8 м, падводная да глыбіні 3 м. У возера ўпадаюць ручаі, выцякае рака Расонка.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, мянтуз, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Расонскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці