wd wp Пошук:

Расколаты камень

Расколаты камень

Расколаты камень — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны за 1,8 км на паўднёвы захад ад в. Якімавічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. 2 камлыгі дробназярністага шэрага граніта-гнейсу з жылкамі ружовага граніту. Паўночная камлыга даўжынёй 4,1 м, шырынёй 2,7 м, вышынёй 3,8 м, у абводзе 14 м, аб’ём 23 м³, маса каля 60 т; паўднёвая — даўжынёй 4 м, шырынёй 2,1 м, вышынёй 2,1 м, у абводзе 12 м, аб’ём 10 м³, маса каля 26 т. Прынесены ледавіком каля 220—150 тыс. гадоў назад са Скандынавіі адзіным блокам, які раскалоўся пры раставанні лёду. У мінулым меў культавае значэнне. Ахоўны статус нададзены ў 1974 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Славутасці Слонімскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Геалогія Слонімскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Якімавічы (Слонімскі раён)
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Валуны Беларусі