wd wp Пошук:

Рангерык

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Рангерык (англ.: Rongerik, маршал.: Ron̄dik) — атол у складзе Маршалавых Астравоў. Плошча сушы — 1,68 км². У наш час незаселены.

Рангерык належыць да заходняга ланцуга атолаў Ралік Маршалавых Астравоў у 34 км на ўсход ад атола Рангелап, у 633 км на паўночны захад ад Маджура. Рангерык складаецца з шырокай лагуны (143,95 км²) і каралавага рыфа, на якім месцяцца 17 астраўкоў, агульнай плошчай 1,68 км².

Рангерык быў адкрыты 3 верасня 1767 г. брытанскай экспедыцыяй на чале С. Уоліса. У той час ён быў населены маршальцамі. Паводле легенды, вярхоўны правадыр Рангерыка быў жанаты на жанчыне-злым духу з атола Уджае. У выніку гэтай небяспечнай сувязі ён аднойчы знік у моры.

У 18851914 гг. атол знаходзіўся ў каланіяльнай залежнасці ад Германіі. У 1914 — 1944 гг. — пад кантролем Японіі. Падчас II Сусветнай вайны невялікае па колькасці карэннае насельніцтва Рангерыка пакінула сваю радзіму і мігрыравалі на суседнія атолы. У 19461948 гг. на атоле Рангерык знаходзіліся выхадцы з атола Бікіні, часова пераселеныя амерыканскімі ваеннымі.

У 1947 г. Рангерык афіцыйна трапіў пад апеку ЗША. У 1954 г. ён быў забруджаны радыёактыўнымі ападкамі пасля чарговага выпрабавання ядзернай зброі на Бікіні.

У 1986 г. атол стаў часткай Рэспублікі Маршалавых Астравоў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Астравы Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Атолы Маршалавых Астравоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта