wd wp Пошук:

Рамуальд Янушкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янушкевіч. Рамуальд Янушкевіч (польск.: Romuald Januszkiewicz; 31 сакавіка 1808, в. Усава, Слуцкага (?) павета — 31 сакавіка 1865) — памешчык з Мінскага павета Мінскай губерні, удзельнік паўстання 1831 года.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Янушкевічаў герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала і Тэклі Сакалоўскай, брат Яўстафія, Ануфрыя і Адольфа.

Пачаткова ён вучыўся ў Нясвіжскай школе, дзе скончыў 3 класы, з 1821 г. у Слуцкай гімназіі, перад паўстаннем вывучаў права ў Віленскім універсітэце, служыў пры М. Навасільцаве. У паўстанні з сакавіка 1831 года. З 13 чэрвеня 1831 года паручнік у штабе А. Гелгуда. 13 ліпеня 1831 года перайшоў з яго корпусам межы Прусіі. Па рашэнню МГСК ад 31.8.1833 аднесены да 2 разраду злачынцаў.

У студзені 1832 года эмігрыраваў у Францыю. 26 мая 1832 года знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне. З 1 кастрычніка 1832 года член ТЛРЗ. У 1833 годзе пад час высылкі Яўстафія з Парыжа займаўся справамі кнігарні. З 1841 года з’яўляўся адным з прыбліжаных А. Тавянскага.

Памёр і пахаваны ў Нантэры.

Сям’я

25 ліпеня 1857 года ажаніўся, меў сына Тадэвуша і дачок Караліну і Марыю.

Зноскі

  1. 1 2 https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/romuald-januszkiewicz
  2. (unspecified title) Праверана 31 мая 2022.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Эмігранты з Расійскай імперыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў дэпартаменце О-дэ-Сен
Катэгорыя·Выпускнікі Слуцкай гімназіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 сакавіка
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1865 годзе
Катэгорыя·Памерлі 31 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1808 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Імігравалі ў Францыю з Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 30 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 сакавіка