wd wp Пошук:

Рамуальд Здзіслаў Клякоўскі

Рамуа́льд Здзі́слаў Кляко́ўскі[3] (польск. Romuald Zdzisław Klekowski; 1 студзеня 1924, горад Пінск) — польскі навуковец у галіне экалогіі і экалагічнай біяэнергетыкі. Доктар габілітаваны (1966), прафесар (1970). Акадэмік Польскай АН (1994; чл.-кар. з 1979), замежны член НАН Беларусі (1995).

Біяграфія

Скончыў Лодзінскі ўніверсітэт (1950). У 1945—1952 гг. асістэнт, ад’юнкт Лодзінскага ўніверсітэта. У 1952—1972 гг. загадчык лабараторыі біяэнергетыкі, у 1970—1973 гг. намеснік дырэктара Інстытута эксперыментальнай біялогіі Польскай АН. У 1973—1982 гг. дырэктар, адначасова з 1975 загадчык лабараторыі Інстытута экалогіі Польскай АН. У 1970—1973, 1984—1986 гг. намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук Польскай АН, у 1987—1995 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук Польскай АН. З 1995 г. член сакратарыята Аддзялення біялагічных навук Польскай АН і з 1996 г. прафесар Міжнароднага цэнтра экалогіі Польскай АН. У 1992—2002 — Старшыня Навуковай рады Аддзела біялогіі Антарктыкі Польскай акадэміі навук.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы прысвечаны праблемам экалогіі і біяэнергетыкі жывых арганізмаў. Арганізатар з 1969 польскіх палярных экспедыцый у Антарктыцы. Даследаваў энергетычныя працэсы, якія праходзяць на розных узроўнях арганізацыі жывой матэрыі. Распрацаваў навукова-метадычныя падыходы для аналізу патокаў энергіі ў экасістэмах. Каардынатар і арганізатар буйных праектаў, што выконваюцца ў рамках Польскай АН у галіне аховы прыродных рэсурсаў. Член Камітэта па экалогіі Польскай АН.

У 1965—1998 — рэдактар «Polskiego Archiwumu Hydrobiologii».

Навуковыя працы

Аўтар больш за 140 навуковых прац, у тым ліку манаграфій. Сярод іх:

Ушанаванне

Узнагароджаны медалём Перамогі і Свабоды (1947), крыжам Кавалера Ордэна адраджэння Польшчы (1971), крыжам Камандора Ордэна Адраджэння Польшчы (1977), крыжам Камандора з зоркай Ордэна Адраджэння Польшчы (1986).

Зноскі

  1. 1 2 Współcześni uczeni polscy: słownik biograficzny / пад рэд. J. KapuścikOśrodek Przetwarzania Informacji, 1999. — Т. 2. — С. 336. — ISBN 83-905295-4-8 Праверана 19 верасня 2022.
  2. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=KLEKOWSKI,%20Romuald%20Zdzis%C5%82aw Праверана 26 сакавіка 2019.
  3. Беларуская энцыклапедыя ў 18 тт. — Т.8. — С. 354

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Біёлагі Польшчы
Катэгорыя·Акіянолагі
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Замежныя члены НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Эколагі Польшчы
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 5 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Даследчыкі Антарктыкі
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Правадзейныя члены Польскай Акадэміі навук
Катэгорыя·Біяфізікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе