Гэты артыкул трэба вікі-аформіць. Адсутнічаюць або замала спасылак на іншыя артыкулы, хаця менавіта яны з'яўляюцца адной з пераваг Вікіпедыі. |
Жывое рэчыва — сукупнасць жывых арганізмаў у біясферы. Тэрмін уведзены У. І. Вярнадскім, які вылучаў жывое рэчыва ў шэрагу іншых тыпаў рэчываў, якія складаюць біясферу (біягеннае, коснае, біякоснае і інш.)
Жывое рэчыва прадстаўляе сабой мізэрную частку біясферы, аднак менавіта жывому рэчыву належыць, па меркаванні Вярнадскага, галоўная роля ў фарміраванні зямной кары. У склад жывога рэчыва ўваходзяць як арганічныя (у хімічным сэнсе), так і неарганічныя, або мінеральныя, рэчывы. Вярнадскі пісаў:
Ідэя аб тым, што з’явы жыцця можна растлумачыць існаваннем складаных вугляродзістых злучэнняў — жывых бялкоў, беззваротна аспрэчаная сукупнасцю эмпірычных фактаў геахіміі… Жывое рэчыва — гэта сукупнасць усіх арганізмаў. Яго дзеянні з’яўляюцца вынікам усяго яго рэчыва цалкам. Сказаць, што праявы арганізмаў у першую чаргу засяроджаныя ў бялках, а не ў карбанатах, або ў свабодным кіслародзе, імі вырабленым, — гэта аднолькава супярэчыць рэчаіснасці.
Спецыфіка жывога рэчыва складаецца ў наступным:
Праца жывога рэчыва ў біясферы досыць разнастайная. Па Вярнадскаму, праца жывога рэчыва ў біясферы можа выяўляцца ў дзвюх асноўных формах:
а) хімічнай (біяхімічнай) — першы род геалагічнай дзейнасці; б) механічнай — другі род такой дзейнасці.
Біягенная міграцыя атамаў першага роду выяўляецца ў сталым абмене рэчыва паміж арганізмамі і навакольным асяроддзем у працэсе пабудовы цела арганізмаў, ператраўлення ежы. Біягенная міграцыя атамаў другога роду складаецца ў перамяшчэнні рэчыва арганізмамі падчас яго жыццядзейнасці (пры будаўніцтве нор, гнёздаў, пры заглыбленні арганізмаў у грунт), перамяшчэнні самога жывога рэчыва, а таксама прапусканні неарганічных рэчываў праз страўнікавы тракт грунтаедаў, ілаедаў, фільтратараў.
Для разумення той працы, якую здзяйсняе жывое рэчыва ў біясферы, вельмі важнымі з’яўляюцца тры асноўныя палажэнні, якія У. І. Вярнадскі назваў біягеахімічнымі прынцыпамі:
Вылучаюць пяць асноўных функцый жывога рэчыва:
Аддаючы належнае памяці вялікага заснавальніка вучэння аб біясферы, наступнае абагульненне А. І. Перэльман прапанаваў назваць «законам Вярнадскага»:
Тэмы гэтай старонкі (2):«Міграцыя хімічных элементаў на зямной паверхні і ў біясферы ў цэлым здзяйсняецца або пры непасрэдным удзеле жывога рэчыва (біягенная міграцыя), або ж яна працякае ў асяроддзі, геахімічныя асаблівасці якога (О2, СО2, H2S і г.д.) пераважна абумоўленыя жывым рэчывам — як тым, што ў цяперашні час засяляе дадзеную сістэму, так і тым, якое дзейнічала на Зямлі на працягу ўсёй геалагічнай гісторыі».