wd wp Пошук:

Рамон Серана Суньер

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Рамон Серана Суньер (ісп.: Ramón Serrano Súñer; 12 верасня 19011 верасня 2003) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Франкісцкай Іспаніі, адвакат. Удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў. Адзін з найбліжэйшых памочнікаў і сваяк Франсіска Франка.

Біяграфія

Атрымаў юрыдычную адукацыю ў Італіі, затым займаўся адвакацкай практыкай у Сарагосе. У 1933—1936 гады быў дэпутатам картэсаў.

Падчас ліпеньскага путчу 1936 года, які паклаў пачатак грамадзянскай вайне ў Іспаніі, Серана Суньер быў арыштаваны ў Мадрыдзе рэспубліканскімі ўладамі з-за сувязяў з Франсіска Франка, адным з кіраўнікоў мяцежнікаў. У 1937 годзе яму ўдаецца бегчы ў Бургас, дзе Франка прызначыў яго міністрам прапаганды і друку свайго ўрада. Неўзабаве Серана Суньер стаў таксама міністрам унутраных спраў і старшынёй палітычнага савета фалангісцкай партыі.

У чэрвені 1939 года Серана Суньер нанёс візіт лідару Фашысцкай Італіі Беніта Мусаліні, а ў верасні 1940 года вёў перамовы з Адольфам Гітлерам аб умацаванні супрацоўніцтва Франкісцкай Іспаніі з краінамі «Восі».

Падчас Другой сусветнай быў вядомы як прыхільнік адкрытага ўступлення ў вайну на баку Германіі. У кастрычніку 1940 года ён прызначаны міністрам замежных спраў. На гэтай пасадзе ў лістападзе 1940 года вёў у Берліне перамовы аб магчымых тэрытарыяльных пашырэннях Іспаніі за кошт Французскага Марока, а ў лютым 1941 года ўдзельнічаў у сакрэтных перамовах Франка з Мусаліні, прысвечаных пытанням уступлення Іспаніі ў вайну і падзелу Французскай Паўночнай Афрыкі.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны праявіў ініцыятыву ў адпраўцы іспанскіх добраахвотнікаў («Блакітная дывізія») на Усходні фронт супраць СССР.

У верасні 1942 года Франка выдаліў Серана Суньера з пасады міністра замежных спраў, што азначала адмову франкісцкага ўрада ад адкрытага ўступлення ў вайну.

Пасля адстаўкі ўзначальваў прэстыжную адвакацкую фірму, да 1957 года быў пракуратарам (членам) франкісцкіх картэсаў. Часам публікаваў артыкулы ў кансерватыўнай газеце АВС, прапаноўваў Франка зрабіць яго рэжым больш ліберальным, у той жа час працягваў захапляцца Мусаліні і рэгулярна наведваў імшы ў памяць пра яго. У 1945 годзе прапанаваў Франка праект дзяржаўнай рэформы, накіраванай на лібералізацыю рэжыму, але той адмовіўся.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Ramón Serrano Suñer // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ramon Serrano Suner // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 3 4 http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=3-3&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%28108980%29.NDIP. Праверана 20 студзеня 2020.
  5. http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=4-4&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%28108980%29.NDIP. Праверана 20 студзеня 2020.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118835726 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  7. http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=1-1&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%28108980%29.NDIP. Праверана 20 студзеня 2020.
  8. http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=2-2&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%28108980%29.NDIP. Праверана 20 студзеня 2020.
  9. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118835726 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  10. https://www.alianzaeditorial.es/minisites/manual_web/3491307/Cuarta_Parte/Biografias/3RamonSerranoSuner.pdf Праверана 3 снежня 2018.
  11. Jesús de la Hera Martínez La política cultural de Alemania en España en el período de entreguerrasMadrid: CSIC, 2002. — P. 373. — ISBN 978-84-00-08022-8
  12. http://www.racmyp.es/academicos/lista_historica.cfm Праверана 10 лютага 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі 1 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (франкісты)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іспаніі
Катэгорыя·Адвакаты паводле алфавіта
Катэгорыя·Стагадовыя доўгажыхары
Катэгорыя·Памерлі ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў Іспаніі
Катэгорыя·Дэпутаты Іспаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 верасня
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Камплутэнсэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Юрысты Іспаніі