wd wp Пошук:

Рамелу Лукаку

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Рамелу Менама Лукаку (фр.: Romelu Menama Lukaku; нар. 13 мая 1993, Антверпен, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Інтэрнацыянале» з Мілана (у арэндзе з англійскага клуба «Чэлсі») і нацыянальнай зборнай Бельгіі.

Клубная кар’ера

Калі Лукаку споўнілася 16 гадоў 13 мая 2009 года, ён падпісаў прафесійны кантракт з «Андэрлехтам» да 2012 года[4]. Усяго толькі праз 11 дзён ён дэбютаваў у чэмпіянаце Бельгіі матчам 24 мая супраць «Стандарда», выйшаўшы на 69-й хвіліне замест абаронцы Віктара Бернардэса[5]. «Андэрлехт» прайграў матч з лікам 1:0.

На наступны сезон Рамелу стаў іграком асноўнага складу, забіўшы свой ​​першы гол на высокім узроўні ў матчы супраць «Зюлтэ-Варэгема» на 89-й хвіліне. Усяго за сезон Про Лігі 2009/10 Рамелу забіў 15 галоў і яшчэ 4 у матчах Лігі Еўропы.

У жніўні 2011 года Лукаку далучыўся да англійскага «Чэлсі». Лонданскі клуб выкупіў трансфер іграка за 12 млн еўра. Лукаку атрымаў 18 нумар і падпісаў кантракт на пяць гадоў. Дэбютаваў у хатнім матчы супраць «Норвіч Сіці» (2:1) на 83-й хвіліне, выйшаўшы на замену Фернанда Торэсу[6].

Аднак замацавацца футбаліст у «Чэлсі» не здолеў, таму некалькі гадоў правёў у арэндах у іншых англійскіх клубах. 30 ліпеня 2014 года «Эвертан» абвясціў пра падпісанне з Лукаку пяцігадовага кантракта. Сума трансферу склала 28 млн фунтаў. У складзе «Эвертан» замацаваўся ў аснове і стаў галоўным бамбардзірам каманды, чым прыцягнуў увагу вядучых еўрапейскіх клубаў.

У ліпені 2017 года «Манчэстэр Юнайтэд», выйграўшы барацьбу ў «Чэлсі», абвясціў аб падпісанні пяцігадовага кантракта з Лукаку. Сума адступных, па неафіцыйных звестках, склала 75 млн фунтаў плюс 15 млн фунтаў у якасці магчымых бонусаў[7].

У жніўні 2019 года перайшоў у італьянскі «Інтэрнацыянале»[8]. У сезоне 2020/21 разам з клубам стаў чэмпіёнам Італіі.

У жніўні 2021 года зноў стаў іграком «Чэлсі», сума пераходу склала 115 млн еўра[9]. У чэрвені 2022 года на правах арэнды вярнуўся ў «Інтэрнацыянале»[10].

Міжнародная кар’ера

24 лютага 2010 года Лукаку дэбютаваў у складзе зборнай Бельгіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Харватыі[11]. 17 лістапада 2010 года адзначыўся першымі двума галамі ў таварыскім матчы супраць зборнай Расіі.

Дасягненні

«Андэрлехт»

«Інтэрнацыянале»:

«Чэлсі»

Зноскі

  1. Romelu Lukaku // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Romelu Lukaku // FBref.com
  3. https://www.chelseafc.com/en/teams/first-team/romelu-lukaku?pageTab=biography Праверана 24 красавіка 2022.
  4. Lukaku: Je sais que je serai récompensé de mes efforts. FootGoal.net.
  5. Standard is opnieuw kampioen van België. Sporza.
  6. Chelsea 3–1 Norwich. BBC Sport.
  7. Лукаку подписал 5-летний контракт с «Манчестер Юнайтед». by.tribuna.com.
  8. Лукаку перешел в «Интер». by.tribuna.com.
  9. Футбол. “Челси” купил Ромелу Лукаку у “Интера” за 115 млн евро. pressball.by.
  10. Ромелу Лукаку снова футболист “Интера”. football.by.
  11. Romelu Lukaku est officiellement Diable Rouge. DH.be.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Андэрлехт
Катэгорыя·Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Эвертан
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Бельгіі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Антверпене
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бельгіі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан