wd wp Пошук:

Раман Уладзіміравіч Крывулькін

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Раман Крывулькін (нар. 18 лютага 1996, Лісуны, Аршанскі раён) — расійскі і беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Ленінградзец».

Клубная кар’ера

Нарадзіўся ў вёсцы Лісуны каля Оршы ў Беларусі, але ва ўзросце 6 гадоў з сям’ёй пераехаў у Санкт-Пецярбург. У Санкт-Пецярбургу пачаў займацца футболам, пазней далучыўся да СДЮШАР «Зеніт», выступаў у першынстве горада[2]. У 2015 годзе перайшоў у маскоўскі ЦСКА, дзе стаў выступаць за моладзевую каманду. Часам прыцягваўся да трэніровак з асновай ЦСКА, але так і не згуляў за асноўны склад у афіцыйных матчах.

У лютым 2017 года накіраваўся на прагляд ў беларускі клуб «Крумкачы», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[3]. 2 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Віцебска» (1:0). Пазней здолеў замацавацца ў стартавым складзе каманды.

У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Крумкачы»[4] і неўзабаве стаў іграком мінскага «Тарпеда»[5]. У складзе «Тарпеда» замацаваўся ў аснове. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з тарпедаўцамі на два гады[6]. Пачатак сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, а з чэрвеня стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. У маі 201 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў склад.

У ліпені 2019 года пакінуў «Тарпеда»[7] і неўзабаве далучыўся да «Слуцка»[8], дзе стаў асноўным абаронцам. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам[9]. У сезоне 2020 заставаўся іграком асновы, са жніўня па кастрычнік адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У снежні 2020 года пакінуў «Слуцк»[10].

У студзені 2021 года стаў іграком клуба «Ленінградзец» з трэцяга расійскага дывізіёна[11].

Міжнародная кар’ера

У 2014 годзе выступаў за зборную Санкт-Пецярбурга на міжнародных моладзевых турнірах — мемарыяле Гранаткіна і Кубку Садружнасці, быў прызнаны найлепшым абаронцам абодвух турніраў.

У сакавіку 2017 года атрымаў выклік у моладзевую зборную Беларусі[12], аднак у афіцыйных матчах так і не згуляў за яе.

Зноскі

  1. Roman Krivulkin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Наверное, нужно быть тупым, чтобы не понять требований Гончаренко». Белорус из ЦСКА, приехавший на просмотр в «Крумкачы
  3. Роман Кривулькин подписал контракт с “Крумкачами”
  4. “Крумкачы” расстались с Корсаком и Кривулькиным
  5. Роман Кривулькин стал игроком минского “Торпедо”
  6. Роман Кривулькин продлил контракт с минским “Торпедо”
  7. Кривулькин и Батищев покинули минское “Торпедо”
  8. Кривулькин и Губанов перешли в “Слуцк”
  9. Кривулькин продлил контракт со “Слуцком”, Дудик вернулся в донецкий “Шахтер” по окончании срока аренды
  10. “Слуцк” расторг контракт с десятью футболистами
  11. Александрович и Кривулькин трудоустроились в российский Д3
  12. Румбутис назвал фамилии игроков, вызванных в молодежную сборную
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Ігракі ФК ЦСКА Масква
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Ленінградзец
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных