wd wp Пошук:

Ралпачан

Ралпачан (тыб.: རལ་པ་ཅན་ Ral-pa-can, поўнае імя: тыб.: ཁྲི་གཙུག་ལྡེ་བཙན་ Khri gTsug lDe brTsan Ral-pa-can, кіт.: 赤祖德贊,нарадзіўся 806, кіраваў прыблізна 815838) — цар Тыбета, унук цара Трысонг Дэцэна. Узышоў на трон як сын свайго папярэдніка. Вядомы выключнай прыхільнасцю будыйскім этычным ідэалам.

Біяграфія

Ралпачан — трэці, пасля Сонгцэн Гампа і Трысонг Дэцэна, «цар дхарма»: ён унёс значны ўклад у развіццё будызму і тыбецкай цывілізацыі ў цэлым.

Запрашаў майстроў, скульптура, мастакоў з Непала, Індыі, Кітая, Кашміра для выканання задуманага ім плана будаўніцтва будыйскіх храмаў і манастыроў. Ён увёў будыйскіх манахаў у органы кіравання краінай і падаў ім права вырашальнага голасу нароўні з галоўнымі міністрамі. Ён таксама прыраўнаваў статус манаха да статусу вышэйшай чынавенства.

У час яго праўлення дзяржава актыўна спансавала пераклады будыйскіх твораў з санскрыту на тыбецкую мову.

Ралпачан запрашаў з Індыі найвядомых будыйскіх навукоўцаў — каментатараў і знаўцаў канону з мэтай іх удзелу ў доўгатэрміновым праекце перакладу і тлумачэння кананічных тэкстаў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 https://www.idref.fr/156469804
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Постаці будызму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Імператары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 806 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Тыбеце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 838 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі Тыбета
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных