wd wp Пошук:

Ракаўскі шлях

«Ракаўскі шлях» — культурна-асветнае выданне Ракаўскага краю. Выдавалася ў 20002008 гадах на беларускай мове на грамадскіх пачатках сям’ёй Рагойшаў. Першы нумар выдання з’явіўся ў лютым 2000 года[1]. Выйшаў 41 нумар. Рэдактарам краязнаўчай газеты быў Вячаслаў Рагойша. Мэтай выдання была неабходнасць даць чытачам краязнаўчы матэрыял, з дапамогай якога будзе выхавана пачуццё любові да роднага краю[2].

Мела рубрыкі «З гісторыі Ракаўшчыны», «Ведай свой край», «Успомнім іх жывымі», «Людзі Ракаўскага краю», «З невядомага» і інш. Аўтарамі выдання былі Іван Шамякін, Алег Лойка, Рыгор Барадулін. Газета публікавала матэрыялы пра дзеячаў беларускай культуры, чый жыццёвы шлях быў звязаны з Ракаўскім краем[3]. Атрымала водгукі ў рэспубліканскай і мясцовай прэсе. Алесь Карлюкевіч у «Настаўніцкай газеце» рэкамендаваў выданне для школы як дапаможнік пры вывучэнні беларускай гісторыі і культуры, мясцовага краязнаўства[4]. Тыраж не перавышаў 200 экзэмпляраў. Поўны камплект выдання можна знайсці ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, асобныя нумары — у Ракаўскай сельскай бібліятэцы[2]. Матэрыялы газеты сталі асновай кнігі «Наш гонар — Ракаў», якая выйшла ў 2015 годзе[5].

Зноскі

  1. Пётр Дарашчонак. Ад «Ракаўскіх чытанняў» да «Ракаўскага шляху»: летапіс роднага краю пад рэдакцыяй прафесара Вячаслава Рагойшы // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі): зборнік навуковых прац. — Мінск: БДУКМ, 2017. — С. 181.
  2. 1 2 Вячаслаў Рагойша. Шляхамі стагоддзяў…. Працоўная слава (14 верасня 2015). Праверана 4 верасня 2020.
  3. Пётр Дарашчонак. Ад «Ракаўскіх чытанняў» да «Ракаўскага шляху»: летапіс роднага краю пад рэдакцыяй прафесара Вячаслава Рагойшы // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі): зборнік навуковых прац. — Мінск: БДУКМ, 2017. — С. 181—182.
  4. Мікола Хмяльніцкі. Кампаратывіст па духу і крыві // Актуальныя праблемы літаратуразнаўства і фалькларыстыкі: зб. арт. — Мінск: БДУ, 2018. — С. 44.
  5. Пётр Дарашчонак. Ад «Ракаўскіх чытанняў» да «Ракаўскага шляху»: летапіс роднага краю пад рэдакцыяй прафесара Вячаслава Рагойшы // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі): зборнік навуковых прац. — Мінск: БДУКМ, 2017. — С. 182.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Культура Валожынскага раёна
Катэгорыя·Ракаў (Валожынскі раён)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 2008 годзе
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Газеты на беларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат