Ра́ду IV Вялікі (рум.: Radu cel Mare; 1467 — 1508) — гаспадар Валахіі (верасень 1495 — красавік 1508) з дынастыі Басарабаў-Дракулешці.
У верасні 1495 г. пасля смерці свайго бацькі Улада IV Манаха (Кэлугэрула) заняў валашскі гаспадарскі прастол. Быў жанаты на прынцэсе Каталіне Чарноевіч (Catalina Crnojević) з Зэты (Чарнагорыя). Супрацоўнічаў з буйнымі баярамі Алтэніі з роду Краявеску, стварыўшы для іх пасаду бана Краёвы. Дамогся цэнтралізацыі дзяржаўнага апарату. Падпарадкаваў царкву дзяржаве. Быў васалам Порты, штогод ездзіў у Стамбул для прынясення прысягі і выплаты даніны. Падтрымліваў сяброўскія адносіны з Малдаўскім княствам, Польшчай і Венгрыяй. Пачаў кнігадрукаванне ў Валахіі (1508), за што прызнаны Вялікім.
У красавіку 1508 г. пасля смерці Раду Вялікага валашскі прастол заняў яго стрыечны брат Міхня Злы (Рэу) — сын яго дзядзькі Улада III Цэпеша.
Папярэднік: Улад IV Манах |
Гаспадар Валахіі 1495 — 1508 |
Пераемнік: Міхня I Злы |