wd wp Пошук:

Раду IV Вялікі

Ра́ду IV Вялікі (рум.: Radu cel Mare; 1467 — 1508) — гаспадар Валахіі (верасень 1495 — красавік 1508) з дынастыі Басарабаў-Дракулешці.

Біяграфія

У верасні 1495 г. пасля смерці свайго бацькі Улада IV Манаха (Кэлугэрула) заняў валашскі гаспадарскі прастол. Быў жанаты на прынцэсе Каталіне Чарноевіч (Catalina Crnojević) з Зэты (Чарнагорыя). Супрацоўнічаў з буйнымі баярамі Алтэніі з роду Краявеску, стварыўшы для іх пасаду бана Краёвы. Дамогся цэнтралізацыі дзяржаўнага апарату. Падпарадкаваў царкву дзяржаве. Быў васалам Порты, штогод ездзіў у Стамбул для прынясення прысягі і выплаты даніны. Падтрымліваў сяброўскія адносіны з Малдаўскім княствам, Польшчай і Венгрыяй. Пачаў кнігадрукаванне ў Валахіі (1508), за што прызнаны Вялікім.

У красавіку 1508 г. пасля смерці Раду Вялікага валашскі прастол заняў яго стрыечны брат Міхня Злы (Рэу) — сын яго дзядзькі Улада III Цэпеша.

Зноскі

  1. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Улад IV Манах
Гаспадар Валахіі

1495 — 1508
Пераемнік:
Міхня I Злы
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1467 годзе
Катэгорыя·Басарабы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гаспадары валашскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1508 годзе
Катэгорыя·Асобы