wd wp Пошук:

Улад IV Манах

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Улад. Улад IV Манах (рум.: Vlad Călugărul) (каля 14251495) — гаспадар Валахіі з дынастыі Басараб-Дракулешці (1481, 14821495). Сын валашскага гаспадара Улада ІІ Дракула і малодшы брат Улада ІІІ Цэпеша.

Біяграфія

У верасні 1481 г. Улад Манах быў пасаджаны на валашскі прастол малдаўскім гаспадаром Стэфанам Вялікім, які выгнаў ранейшага валашскага гаспадара Басараба IV Цэпелюша, стаўленіка Турцыі. У лістападзе 1481 г. Басараб IV Цэпелюш змог вярнуць сабе гаспадарскі прастол, выгнаўшы свайго суперніка Улада Манаха.

У красавіку 1482 г. валашскі гаспадар Басараб IV Цэпелюш быў забіты сваімі баярамі. Пры падтрымцы Турцыі Улад Манах у другі раз заняў валашскі гаспадарскі прастол. Цалкам падпарадкаваў сваю палітыку інтарэсам Порты. У яго кіраванне турэцкі султан Баязід II Святы ўзаконіў за сабой права зацвярджэнні валашскага гаспадара. Для гаспадара стала правілам суправаджаць асманскія войскі падчас іх ваенных паходаў. Улад Манах павінен быў удзельнічаць са сваімі атрадамі і ў паходах супраць Малдаўскага княства.

Яго сынамі былі валашскія гаспадары Раду IV Вялікі (1495—1508) і Улад Тынэр (Малады) (1510—1512).

Зноскі

  1. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1495 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Трансільваніі
Катэгорыя·Памерлі ў Румыніі
Катэгорыя·Род Басарабаў
Катэгорыя·Гаспадары валашскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы