wd wp Пошук:

Радзівон Канстанцінавіч Шчадрын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шчадрын. Радзівон Канстанцінавіч Шчадрын (16 снежня 1932, Масква) — расійскі кампазітар, піяніст, музычна-грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1981). Член-карэспандэнт Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1976). Ганаровы член АМ ГДР (1983).

Біяграфія

Скончыў у 1955 годзе Маскоўскую кансерваторыю па класе кампазіцыі Ю. А. Шапорына і класе фартэпіяна Я. У. Фліера.

Творчасць

Працуе ў розных жанрах. Узбагаціў выразныя магчымасці музыкі, стварыў новы тып вакальна-інструментальных твораў, увёў прыёмы народнай манеры спеваў у акадэмічным жанры.

Дасягненні ў галіне музычнага тэатра звязаны з увасабленнем рускай літаратурнай класікі. Сярод твораў: оперы «Не толькі каханне[ru]» (пастаўлены ў 1961), «Мёртвыя душы» (пастаўлены ў 1977), балеты «Канёк-гарбунок[ru]» (пастаўлены ў 1960), «Кармэн-сюіта[ru]» (пастаўлены ў 1967, паводле оперы «Кармэн» Ж. Бізэ; у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі паст. 1974), «Ганна Карэніна[ru]» (пастаўлены ў 1972), 2 сімфоніі (1958, 1965), «Камерная сюіта» для камернага аркестра (1961; у тэатры оперы і балета Беларусі пастаўлены аднайменны балет, 1974), канцэрты для аркестра, творы для фартэпіяна, хары, музыка да спектакляў драматычнага тэатра, кінафільмаў, у т.л. «Нармандыя — Нёман», і інш.

Выступае як музычны крытык.

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія СССР (1972). Ленінская прэмія (1984). Дзяржаўная прэмія Расіі (1992).

Зноскі

  1. 1 2 Щедрин Родион Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Rodion Shchedrin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Archivio Storico Ricordi — 1808.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (49):
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад творчых саюзаў
Катэгорыя·Оперныя кампазітары Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны
Катэгорыя·Мемуарысты Расіі
Катэгорыя·Ганаровыя прафесары МДУ
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 6-га склікання
Катэгорыя·Члены Саюза кампазітараў СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы СССР
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты СССР
Катэгорыя·Балетныя кампазітары СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у вобласці гуманітарнай дзейнасці
Катэгорыя·Члены Саюза кінематаграфістаў СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Маскоўскай кансерваторыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Расіі
Катэгорыя·Оперныя кампазітары СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 10-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 9-га склікання
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Авацыя»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 11-га склікання
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залатая маска»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі харавога мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Саюза кампазітараў Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Выпускнікі Цэнтральнай музычнай школы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе