wd wp Пошук:

Раджэндра Прасад

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Раджэндра Прасад (3 снежня 1884, Зерадэі, Брытанская Індыя — 28 лютага 1963, Патна, Індыя) — індыйскі змагар за незалежнасць Індыі, першы прэзідэнт краіны (1950—1962).

Біяграфія

Паходзіў са змяшанай касты «каястха» — пісцы. Яго бацька быў вучоным-філолагам ў галіне санскрыту і персідскага моў. Бацькі жанілі яго ў 12 гадоў.

У 18 гадоў ён паступіў ва ўніверсітэт Калькуты, у 1915 годзе з адзнакай стаў магістрам права. Працаваў у розных навучальных установах у якасці выкладчыка. Пасля атрымання ступені па эканоміцы з’яўляўся прафесарам англійскай мовы ў каледжы Langat Singh, з 1909 года — прафесарам эканомікі ў гарадскім каледжы Калькуты. Завяршыў адукацыю атрыманнем доктарскай ступені ў галіне права ў Алахабадскім універсітэце.

Займаўся адвакацкай практыкай у Бхагалпуры. У 1916 годзе паступіў на службу ў Высокі суд правінцыі Біхар і Арыса.

Упершыню прыняў удзел у мерапрыемстве Індыйскага нацыянальнага кангрэса ў Калькуце ў 1906 годзе, стаў яго членам ў 1911 годзе. На сесіі Індыйскага нацыянальнага кангрэса, які праходзіў у 1916 годзе ў Лакхнау пазнаёміўся з Махатма Гандзі, а затым і з Джавахарлалам Нэру. У 1920 годзе прыняў рашэнне завяршыць кар’еру юрыста, а таксама свае абавязкі ва ўніверсітэце для дапамогі нацыянальна-вызваленчаму руху. Пісаў артыкулы для апазіцыйных выданняў і актыўна ездзіў па краіне, прапагандуючы ідэі незалежнасці.

У кастрычніку 1934 года на сесіі ў Бамбеі быў абраны прэзідэнтам Індыйскага нацыянальнага кангрэса (ІНК). Пазней неаднаразова падвяргаўся турэмнаму зняволенню, хоць і не на доўгі перыяд. Узначальваў камітэты дапамогі пацярпелым ад землятрусу ў Біхары (1934) і ў Квеце (1935). Пасля прыняцця ў 1942 годзе ІНК рэзалюцыі «Прэч з Індыі!» (Quit India Resolution) быў арыштаваны і да 15 чэрвеня 1945 года знаходзіўся ў турэмным зняволенні.

Пасля ўтварэння Часовага ўрада Індыі — Выканаўчага савета пры віцэ-каралі Індыі 2 верасня 1946 года ён стаў кіраўніком дэпартамента харчавання і сельскай гаспадаркі. Пазней ён тройчы абіраўся старшынёй Устаноўчага сходу, а пасля ўступлення ў сілу падрыхтаванай сходам Канстытуцыі Індыі 26 студзеня 1950 г. абраны першым прэзідэнтам краіны. Заклаў традыцыю незалежнасці прэзідэнта ад партыйнай прыналежнасці, выйшаўшы пасля абрання прэзідэнтам з Індыйскага нацыянальнага кангрэса.

Паміж 1958 і 1960 гадамі ў якасці прэзідэнта наведаў з дзяржаўнымі візітамі Японію, Цэйлон, СССР, Малайскую Федэрацыю і Інданезію.

Двойчы, у 1952 і 1957 гадах пераабіраўся на пасаду прэзідэнта калегіяй выбаршчыкаў. У 1962 годзе падаў у адстаўку, а ў наступным годзе памёр.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Rajendra Prasad // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Прасад Раджендра // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Выпускнікі Калькуцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 снежня
Катэгорыя·Памерлі 28 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Індыі
Катэгорыя·Члены Індыйскага нацыянальнага кангрэса
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Бхарат Ратна
Катэгорыя·Прэзідэнты Індыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бенгальскім прэзідэнцтве
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе