wd wp Пошук:

Радахразіт

Радахразі́т, марганцавы шпат[1] — мінерал класа карбанатаў, карбанат марганцу, MnCO3.

Мае ў сабе да 61,7[1] % аксіду марганцу, дамешкі жалеза, магнію, кальцыю, цынку, кобальту.

Уласцівасці

Крышталізуецца ў трыганальнай сінгоніі. Утварае зярністыя, агрэгаты ныркападобнай формы, зямлістыя масы, сфераліты, канкрэцыі, нацёчныя масы, даволі рэдка — ромбаэдрычныя крышталі. Колер ружовы, шаравата-белы, зеленавата-шэры, жаўтавата-шэры, белы. Паўпразрысты, часам да празрыстага. Бляск шкляны з перламутравым адлівам. Цвёрдасць 3,5—4,5[2] па шкале Моаса. Шчыльнасць — 3,7 г/см³. Крохкі. У гарачай салянай кіслаце хутка раствараецца з бурным кіпеннем[2].

Паходжанне і радовішчы

Мае асадкавае, гідратэрмальнае, кантактна-метасаматычнае паходжанне. На зямной паверхні даволі хутка пераходзіць у магматыт і піралюзіт[2]. Радовішчы ў Германіі, Румыніі, Расіі (Заходняе Забайкалле), Францыі, ЗША, ПАР, таксама ў Крыме, Высокіх Пірынеях[2].

Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнага каменя і ў ювелірнай справе. Уваходзіць у склад марганцавых руд. У Манголіі гэты камень здабываецца ў чыстым ружовым колеры, носіць назву «камень кахання» і ім упрыгожаны Палац шлюбу ва Улан-Батары[2].

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2001
  2. 1 2 3 4 5 Родохрозит // Каталог минералов(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Карбанаты (мінералы)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мінералы марганцу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Мінералы