У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фрыш. Рагнар Антон Кітыль Фрыш (нарв.: Ragnar Anton Kittil Frisch; 3 сакавіка 1895, Осла — 31 студзеня 1973, Осла) — нарвежскі эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1969) «за стварэнне і прымяненне дынамічных мадэляў да аналізу эканамічных працэсаў».
У 1919 годзе скончыў універсітэт Осла; абараніў доктарскую дысертацыю і служыў прафесарам там жа. У 1930 г. выкладаў у Ельскім універсітэце і ў 1933 годзе ў Сарбоне. З 1931 г. дырэктар Інстытута эканомікі ўніверсітэта Осла. Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1949).
У гонар нарвежскага эканаміста Эканаметрычным таварыствам з 1978 г. уручаецца медаль Фрыша.