wd wp Пошук:

Рабінія

Рабі́нія[3][4] (Robinia) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне

Лістападныя, часта калючыя, дрэвы або кусты. Лісце непарнаперыстаскладанае, аснова чаранка ўтварае покрыва, якое ахоўвае пазушныя пупышкі. Кветкі белыя, ружовыя, чырвоныя ў гронках. Плод — лінейна падоўжаны боб.

Арэал

Адрозніваецца каля 20 відаў. Пашыраны ў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы. Завезены ў Еўропу ў пачатку XVII стагоддзя. На тэрыторыі Беларусі інтрадукавана 4 віды: рабінія псеўдаакацыя, або белая акацыя (Robinia pseudoacacia), рабінія клейкая (Robinia viscosa), рабінія новамексіканская (Robinia neomexicana) і рабінія пышная (Robinia luxurians).

Значэнне і выкарыстанне

Драўніна ў рабініі псеўдаакацыі шчыльная, трывалая з цёмна-жоўтым ядром і светлай абалонай; ідзе на выраб мэблі, добра паліруецца. Адна з лепшых меданосаў. Выкарыстоўваецца для замацавання пяскоў, малаплодных і засоленых глеб, схілаў яроў і інш. Дэкаратыўныя расліны. Культывуюцца ў садах і парках.

Рабінія псеўдаакацыя парушае цыкл азоту ў глебе(руск.) бел. і псуе мясцовыя экасістэмы, за што занесеная ў чорны спіс у 41 краіне Еўропы[5]. З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна занесеная ў чорны спіс і забаронена да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. БелЭн, 2001
  5. На субботниках сажают… опасные растения (руск.)
  6. Определен список наиболее опасных растений (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Матыльковыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай