wd wp Пошук:

Рабінзоны Манцінсаары

«Рабінзо́ны Манцінсаары» — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Віктара Аслюка, зняты на тэлеканале «Белсат» сумесна з WDR[de]/Arte[fr] ў 2008 годзе.[1]

Сюжэт

Востраў у цэнтры вялікага возера, дзе сярод кінутых вайскоўцамі ўмацаванняў, забытых могілак, пустых школ і хат жывуць два апошніх жыхара некалі люднага паселішча — Клюня і Маці. Яны ўжо не маладыя, але замест таго каб трымацца разам, жывуць ва ўзаемнай варожасці, хоць яны грамадзяне краін былога Савецкага Саюза, адзін з іх беларус, а другі — фін. Да Другой сусветнай вайны востраў Манцінсаары[fi] на Ладажскім возеры належаў Фінляндыі. Фіны жылі тут заўсёды, любілі сваю прыроду, лясы. Гэтая любоў збліжае двух людзей. Адзін з іх, былы ляснік, трапіў у пастку, нібыта пастаўленую суседам. З гэтага і пайшла няпрыязь. Маці не лічыць сябе браканьерам. У яго тыпова фінскі характар: ён ціхі і спакойны, людзей да сабе не дапускае. Беларус Клюня зусім іншы: вясёлы, артыстычны, з адкрытай душой. На востраве ён стварыў свой уласны свет, уласную краіну. Ён і распавядае гісторыю двух народаў і гэтага вострава…

У фільме здымаліся

Акцёр Роля
Аляксей Клюня
Маці Кюльмялуома
Алмаз
Чапі
Тайза

Здымачная група

Зноскі

  1. Лапо, Алесь. Віктар Аслюк: “Дакументальныя фільмы павінныя раскрываць беларускую ментальнасць”(нявызн.) (недаступная спасылка). Будзьма беларусамі! (29 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2020. Праверана 27 красавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы 2008 года
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Дакументальныя фільмы Беларусі
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы Віктара Аслюка