Рабочае цела, ці рабочае рэчыва — газападобнае ці вадкае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў машынах для пераўтварэння энергіі, атрымання работы і інш. Дзеянне рабочага цела заснавана на зменах тэрмадынамічных ці іншых параметраў яго стану.
Найбольш часта рабочым целам служаць: вадзяная пара (у паравых машынах і турбінах) аміяк, вуглекіслата і іншыя хладоны (у халадзільных машынах), паветра (у пнеўматычных машынах), газы (у газавых турбінах, рухавіках унутранага згарання) і інш.