wd wp Пошук:

Піцемскі вялікі камень

Піцемскі вялікі камень — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны за 2,5 км на паўднёвы захад ад в. Багуслаўка Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці, каля былога хутара Піцемскі. Валун парфірападобнага граніту з крышталямі палявога шпату і біятыту. Даўжыня валуна складае 2,3 м, шырыня 1,3 м, вышыня 1,4 м, у абводзе 5,8 м, аб’ём 2,2 м³, маса каля 5,9 т. Прынесены ледавіком каля 320—250 тыс. г. назад з Фінляндыі. Доўгая вось валуна арыентавана з поўначы на поўдзень, што адпавядае напрамку руху ледавіка. Ахоўны статус нададзены ў 1997 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Шаблон:Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Багуслаўка (Маларыцкі раён)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Славутасці Маларыцкага раёна
Катэгорыя·Геалогія Маларыцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Валуны Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара