У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фальк.
Пітэр Майкл Фальк (англ.: Peter Michael Falk; 16 верасня 1927, Нью-Ёрк, ЗША — 23 чэрвеня 2011) — амерыканскі акцёр, вядомы сваёй роляй лейтэнанта Каломба ў аднайменным тэлесерыяле. Акрамя таго, Пітэр з’яўляўся ў такіх фільмах, як «Прынцэса-нявеста», «Вялікія гонкі» і «Прарок». Ён двойчы быў намінаваны на прэмію «Оскар» і пяць разоў атрымліваў прэмію «Эмі» (чатыры з іх за ролю вышукніка Каломба) і адзін раз «Залаты Глобус». У 1996 годзе часопіс TV Guide уключыў Фалька ў свой спіс 50 найвялікшых тэлевізійных зорак усіх часоў, дзе ён апынуўся на 21 радку[6].
Пітэр Фальк нарадзіўся 16 верасня 1927 года ў Нью-Ёрку ў сям’і ўладальніка галянтарэйнай крамы і крамы адзення Майкла Пітэра Фалька і яго жонкі Мадлен (у дзявоцтве — Хокхаўз), якая працавала бухгалтарам[7]. Паходжаннем бацькі будучага акцёру былі венгерскімі, чэшскімі, расійскімі і польскімі яўрэямі[8].
У трохгадовым узросце правае вока Фалька быў хірургічна выдалена з-за выяўленай у яго хваробы рэтынабластомы. Рэшту жыцця ён насіў шкляное вока[9]. Не зважаючы на гэта, яшчэ з дзяцінства Пітэр часцяком удзельнічаў у спаборніцтвах па камандным відах спорту, як бейсбол ці баскетбол.
Першае з’яўленне Фалька на сцэне адбылася ў 12 гадоў, калі ён прыняў удзел у спектаклі «Піраты Пензанса», які ставіўся ў знакамітым летнім лагеры «Camp High Point», размешчаным у прадмесці Нью-Ёрку. Адным з настаўнікаў Фалька ў лагеры быў Рос Марцін з якім пазней яны здымаліся ў «Вялікіх гонках» і адным з эпізодаў серыяла «Каломба».
Навучаўся Пітэр у Вышэйшай школе Осінінгу, размешчанай у наваколлі Нью-Ёрку, дзе быў «прэзідэнтам» аднаго са старэйшых класаў. Пасля заканчэння школы ў 1945 годзе, ён паступіў у каледж Гамільтан. Яшчэ да заканчэння Другой сусветнай вайны Фальк паспрабаваў уступіць ва Узброеныя сілы ЗША, але яму адмовілі з-за шклянога вока. Ён быў залічаны ў шэрагі Ваенна-марскога флоту ЗША, дзе служыў памочнікам кухара і прыбіральшчыкам. Пасля Фльк падарожнічаў па Еўропе і нават 6 месяцаў працаваў на чыгунке ў Югаславіі[10].
Пасля вяртання дахаты Пітэр навучаўся ў Сіракузскім універсітэце ў Нью-Ёрку на эканамічнае аддзяленне, аднак ён быў не ўпэйнены ў тым, што жадае рабіць далей. Пасля ўніверсітэту працаваў адміністратарам і клеркам, апраз нейкі час запісаўся ў тэатр. З 1958 пачаў рэгулярна з’яўляцца ў кіно і тэлебачанні, зняўшыся ў фільмах «Карпарацыя забойства» «Жменя цудаў», «Вялікія гонкі», «Гэты вар’яцкі, вар’яцкі, вар’яцкі, вар’яцкі свет». Але самай знакамітай для Пітэра Фалька стала роля лейтынанта лос-анджэлесаўскай паліцыі Каломба ў серыяле «Каломба», які з-за сваёй папулярнасці доўжыўся 19 гадоў.
Акцёр памёр у чацвер увечары 23 чэрвеня 2011 года ў Беверлі-Хілз, паводле заяваў Пітэр Фальк пакутаваў на хваробу Альцгеймера і дэменцыю[11][12].