wd wp Пошук:

Пітэр Фальк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фальк.

Пітэр Майкл Фальк (англ.: Peter Michael Falk; 16 верасня 1927, Нью-Ёрк, ЗША — 23 чэрвеня 2011) — амерыканскі акцёр, вядомы сваёй роляй лейтэнанта Каломба ў аднайменным тэлесерыяле. Акрамя таго, Пітэр з’яўляўся ў такіх фільмах, як «Прынцэса-нявеста», «Вялікія гонкі» і «Прарок». Ён двойчы быў намінаваны на прэмію «Оскар» і пяць разоў атрымліваў прэмію «Эмі» (чатыры з іх за ролю вышукніка Каломба) і адзін раз «Залаты Глобус». У 1996 годзе часопіс TV Guide уключыў Фалька ў свой спіс 50 найвялікшых тэлевізійных зорак усіх часоў, дзе ён апынуўся на 21 радку[6].

Біяграфія

Пітэр Фальк нарадзіўся 16 верасня 1927 года ў Нью-Ёрку ў сям’і ўладальніка галянтарэйнай крамы і крамы адзення Майкла Пітэра Фалька і яго жонкі Мадлен (у дзявоцтве — Хокхаўз), якая працавала бухгалтарам[7]. Паходжаннем бацькі будучага акцёру былі венгерскімі, чэшскімі, расійскімі і польскімі яўрэямі[8].

У трохгадовым узросце правае вока Фалька быў хірургічна выдалена з-за выяўленай у яго хваробы рэтынабластомы. Рэшту жыцця ён насіў шкляное вока[9]. Не зважаючы на гэта, яшчэ з дзяцінства Пітэр часцяком удзельнічаў у спаборніцтвах па камандным відах спорту, як бейсбол ці баскетбол.

Першае з’яўленне Фалька на сцэне адбылася ў 12 гадоў, калі ён прыняў удзел у спектаклі «Піраты Пензанса», які ставіўся ў знакамітым летнім лагеры «Camp High Point», размешчаным у прадмесці Нью-Ёрку. Адным з настаўнікаў Фалька ў лагеры быў Рос Марцін з якім пазней яны здымаліся ў «Вялікіх гонках» і адным з эпізодаў серыяла «Каломба».

Навучаўся Пітэр у Вышэйшай школе Осінінгу, размешчанай у наваколлі Нью-Ёрку, дзе быў «прэзідэнтам» аднаго са старэйшых класаў. Пасля заканчэння школы ў 1945 годзе, ён паступіў у каледж Гамільтан. Яшчэ да заканчэння Другой сусветнай вайны Фальк паспрабаваў уступіць ва Узброеныя сілы ЗША, але яму адмовілі з-за шклянога вока. Ён быў залічаны ў шэрагі Ваенна-марскога флоту ЗША, дзе служыў памочнікам кухара і прыбіральшчыкам. Пасля Фльк падарожнічаў па Еўропе і нават 6 месяцаў працаваў на чыгунке ў Югаславіі[10].

Пасля вяртання дахаты Пітэр навучаўся ў Сіракузскім універсітэце ў Нью-Ёрку на эканамічнае аддзяленне, аднак ён быў не ўпэйнены ў тым, што жадае рабіць далей. Пасля ўніверсітэту працаваў адміністратарам і клеркам, апраз нейкі час запісаўся ў тэатр. З 1958 пачаў рэгулярна з’яўляцца ў кіно і тэлебачанні, зняўшыся ў фільмах «Карпарацыя забойства» «Жменя цудаў», «Вялікія гонкі», «Гэты вар’яцкі, вар’яцкі, вар’яцкі, вар’яцкі свет». Але самай знакамітай для Пітэра Фалька стала роля лейтынанта лос-анджэлесаўскай паліцыі Каломба ў серыяле «Каломба», які з-за сваёй папулярнасці доўжыўся 19 гадоў.

Акцёр памёр у чацвер увечары 23 чэрвеня 2011 года ў Беверлі-Хілз, паводле заяваў Пітэр Фальк пакутаваў на хваробу Альцгеймера і дэменцыю[11][12].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Peter Falk // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132870207 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. http://abcnews.go.com/Entertainment/columbo-star-peter-falk-dies-83/story?id=13922090
  5. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  6. TV Guide Guide to TV. Barnes and Noble. 2004. p. 596. ISBN 0-7607-5634-1. (англ.)
  7. Біяграфія Пітэра Фалька. Film Reference (англ.)
  8. Інтэрвію з Пітэрам Фалькам. Cigara Ficionado (англ.)
  9. Пітэр Фальк Архівавана 10 чэрвеня 2009.. The Biography Channel (англ.)
  10. Falk, Peter (2006). Just One More Thing: Stories From My Life. New York: Carroll & Graf Publishers. p. 26. ISBN 0-7867-1795-5.
  11. У ЗША пайшоў з жыцця адзін з праслаўленых ветэранаў Галівуда — Пітэр Фальк(недаступная спасылка). Белтэлерадыёкампанія
  12. Памёр «лейтэнант Каломба» — акцёр Пітэр Фальк. Наша Ніва

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Нарадзіліся ў 1927 годзе
Памерлі 23 чэрвеня
Нарадзіліся ў Манхэтэне
Памерлі ў 2011 годзе
Лаўрэаты прэміі «Эмі»
Акцёры паводле алфавіта
Акцёры ЗША
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў Беверлі-Хілз
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Акцёры тэлебачання ЗША
Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Выпускнікі Сірак’юскага ўніверсітэта
Асобы
Нарадзіліся 16 верасня
Пахаваныя на Вествудскіх могілках
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Нарадзіліся ў Нью-Ёрку