wd wp Пошук:

Сіракузскі ўніверсітэт

Сіракузскі ўніверсітэт (Сірак’юскі ўніверсітэт; англ.: Syracuse University) — прыватны даследчы ўніверсітэт ЗША, размешчаны ў горадзе Сірак’юс, штат Нью-Ёрк.

Яго гісторыя пачынаецца з Каледжа Джынесі, заснаванага метадысцкай царквой, які ў 1866 годзе быў перамешчаны з горада Ліма ў штаце Нью-Ёрк у Сірак’юс, а 24 сакавіка 1870 года тут быў заснаваны Сіракузскі ўніверсітэт.

У 1966 годзе ўвайшоў у Асацыяцыю амерыканскіх універсітэтаў. У 2015 годзе Сіракузскі ўніверсітэт заняў 58-ю пазіцыю ў рэйтынгу «Нацыянальныя ўніверсітэты» выдання U.S. News & World Report, а таксама пазіцыю ў дыяпазоне ад 301 да 400 у Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету.

Зноскі

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў
Катэгорыя·Сірак’юс
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1870 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты штата Нью-Ёрк