wd wp Пошук:

Піраргірыт

Піраргіры́т — мінерал падкласа складаных сульфідаў, сульфід серабра і сурмы, Ag3SbS3. Змяшчае 59,75 % серабра, 22,48 % сурмы, 17,76 % серы[1]. Апісаны ў 1831 годзе.

Крышталізуецца ў трыганальнай сінгоніі. Утварае крышталі, агрэгаты, украпіны. Малекулярная маса 541,55[1]. Колер ад ярка-чырвонага да свінцова-шэрага, чорнага з чырванаватым адлівам. Цвёрдасць 2,5—3 па шкале Моаса. Шчыльнасць 5,82 (5,85[1]) г/см³. Крохкі. Раствараецца ў азотнай кіслаце.

Паходжанне і радовішчы

Піраргірыт мае гідратэрмальнае паходжанне. Сустракаецца разам з мінераламі, змяшчаючымі сурму, з акантытам, кальцытам, даламітам, кварцам. З цягам часу замяшчаецца галагенідамі серабра і самародным серабром.

Радовішчы піраргірыту маюцца ў Аўстраліі, Балівіі, Германіі, Іспаніі, Італіі, ЗША, Канадзе, Мексіцы, Чэхіі, Перу, Расіі, Чылі.

Зноскі

  1. 1 2 3 Pyrargyrite Mineral Data // Mineralogy Database(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Сульфіды (мінералы)
Катэгорыя·Мінералы серабра
Катэгорыя·Мінералы сурмы