wd wp Пошук:

Пётр Якаўлевіч Касянчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Касянчук. Пётр Якаўлевіч Касянчук (12 красавіка 1902, вёска Буда Валачкоўская, цяпер Палескага раёна Кіеўскай вобласці, Украіна — 20 студзеня 1945, вёска Равы, цяпер гміна Сыпнево, Астраленкскага павята, Мазавецкага ваяводства, Польшча) — удзельнік Савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, сяржант, камандзір аддзялення сапёрнага ўзвода 718-га стралковага палка 139-й стралковай Рославльской Чырванасцяжнай ордэна Суворава дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту.

Біяграфія

Нарадзіўся 29 сакавіка (12 красавіка) 1902 года ў вёсцы Буда Валачкоўская, цяпер Палескага раёна Кіеўскай вобласці, Украіна (згодна з дакументамі беззваротных страт нарадзіўся ў вёсцы Паўлаўка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі)[1] у сялянскай сям’і. Беларус. Адукацыя няпоўная сярэдняя.

У 19231930 служыў у Чырвонай Арміі ў горадзе Чавусы. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Чавускім райвыканкаме заўгасам, потым у саўгасе «Ялава» Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі.

У Чырвонай арміі ў 19391940 гадах. Удзельнік савецка-фінскай вайны[2].

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваны на Урал.

У Чырвоную Армію прызваны ў снежні 1941 года Перваўральскім гарваенкаматам горада Перваўральска Свярдлоўскай вобласці.

У баях Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1942 года. Ваяваў на Заходнім і 2-м Беларускім франтах. Радавы сапёрнага ўзвода 718-га стралковага палка 139-й стралковай дывізіі.

20 сакавіка 1943 года за баявыя заслугі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі[3]

25 жніўня 1943 года за баявыя заслугі быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені[4]

20 лютага 1944 года чырвонаармеец Касянчук у складзе групы разведчыкаў пад агнём непрыяцеля зрабіў праход у мінных палях і драцяной загародзе у раёне горада Магілёва[5].

Загадам па 139-й стралковай дывізіі ад 7 сакавіка 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Касянчук узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

24 чэрвеня 1944 года камандзір аддзялення сапёрнага ўзвода 139-га стралковага палка малодшы сяржант Пётр Касянчук з воінамі-сапёрамі даручанага яму падраздзялення зрабіў для савецкіх разведчыкаў тры праходы ў мінных палях і драцяных загародах ворага каля горада Магілёва[6].

Загадам па 50-й арміі ад 30 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях малодшы сяржант Касянчук узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

У 1944 годзе становіцца кандыдатам у члены ВКП(б).

21 студзеня 1945 года, камандзір сапёрнага аддзялення 718-га стралковага палка (139-я стралковая дывізія, 49-я армія, 2-і Беларускі фронт) сяржант Касянчук пад варожым артылерыйскім агнём абсталяваў з байцамі свайго падраздзялення пераправу для 718-га стралковага палка ў раёне горада Ортельсбург (цяпер — польскі горад Шчытна). У ходзе бою сяржант Касянчук П. Я. быў цяжка паранены[7].

Памёр ад ран 21 студзеня 1945 года ў 220-м Асобным медыка-санітарным батальёне 139-й стралковай дывізіі[8][9].

Пахаваны каля населенага пункта Равы (польск.: Rawy), цяпер гміна Сыпнева (польск.: gmina Sypniewo))), Астраленкскага староства, Мазавецкага ваяводства, Польшча[10].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 красавіка 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі сяржант Касянчук Пётр Якаўлевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Пётр Якаўлевіч Касянчук на сайце «Героі краіны»
  2. Сайт Министерства обороны РФ.
  3. Сайт Подвиг народа — Наградной лист1 на Косенчука П.
  4. Сайт Подвиг народа — Наградной лист2 на Косенчука П.
  5. Сайт Подвиг народа — Наградной лист3 на Косенчука П.
  6. Сайт Подвиг народа — Наградной лист4 на Косенчука П.
  7. Сайт Подвиг народа — Наградной лист5 на Косенчука П.
  8. ОБД МЕМОРИАЛ1
  9. ОБД МЕМОРИАЛ2
  10. Район захоронения Косенчука П.

Літаратура

Спасылкі

Косенчук, Пётр Яковлевич на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Сапёры Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чавускім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Удзельнікі вызвалення Магілёва
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеўскай вобласці
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Памерлі 20 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Радамысльскім павеце