wd wp Пошук:

Пётр Стаброўскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стаброўскі. Пётр Стаброўскі (польск.: Piotr Stabrowski; каля 1556 — пасля 18 верасня 1619) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Стаброўскіх герба «Любіч» зменены. Нарадзіўся ў сям’і Войцеха[2].

Стараста трэйданскі, цівун вішвянскі з 1590 года, пасол на сойм 1590 года, дзе прызначаны камісарам для інфлянцкай рэвізіі ў 1590 годзе, пісар польны літоўскі ў 1596—1597 гадах, парнаўскі кашталян у 1600—1619 гадах (прывілей выдадзены 13.9.1601).

Быў кальвіністам, кліентам біржанскіх Радзівілаў, дзякуючы якім зрабіў палітычную кар’еру. Дапамагаў Крыштофу Радзівілу Перуну і Канстанціну Астрожскаму ў стварэнні антыуніяцкага альянсу праваслаўных і пратэстантаў у Вялікім Княстве Літоўскім у 1596—1600 гадах.

У час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гадах абараняў за свой кошт Трэйдан (зімой 1600—1601). Наняў роту казакоў, кіраваў левым крылом войска ВКЛ у бітве пад Кокенгаўзам 23 чэрвеня 1601 года. Восенню 1601 года трапіў у палон да шведаў, адкуль уцёк у пачатку 1602 года. 13 лютага 1602 года прысутнічаў на Галоўным з’ездзе Вялікага Княства Літоўскага ў Новагародку, дзе асудзіў сваволю польскага войска на землях Вялікага Княства Літоўскага зімой 1601—1602 гадоў. Адзіны з сенатараў Вялікага Княства Літоўскага, хто адкрыта далучыўся да Зэбжыдоўскага рокашу 1606—1609 гадоў, быў адным з яго лідараў. На Люблінскім з’ездзе 9 чэрвеня 1606 года выступіў як пасол ад Полацкага ваяводства з рэзкай крытыкай палітыкі Жыгімонта III Вазы (невыкананне Пакта канвента, неправядзенне рамонту Полацкага замка, ігнараванне прапаноў шляхты). На Сандамірскім рокашавым з’ездзе 19 жніўня 1606 года зрабіў прамову аналагічнага зместу. Паставіў подпіс пад Сандамірскім рокашавым універсалам 20 верасня 1606 года. У ліпені 1606 года быў паслом ад Я. Радзівіла і М. Зэбжыдоўскага да берасцейскіх канфедэратаў, узначаленых Адамам Кендзерскім, якіх няўдала спрабаваў схіліць да падтрымкі рокашу. На час ад’езду Зэбжыдоўскага з абозу пад Варкай 12 чэрвеня 1607 года прызначаны гетманам войск рокашу. Удзельнік Гузаўскай бітвы 6 ліпеня 1607 года.

Быў арыштаваны, пасаджаны ў турму, беспадстаўна абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе на карысць Швецыі, пазбаўлены маёмасці і пасадаў. Не быў рэабілітаваны на сойме 1609 года разам з іншымі ракашанамі, і пасля дамагаўся вяртання страчанай маёмасці.

Сям’я

Меў сыноў Крыштофа, Адама, Яна, Самуэля, Пятра, нашчадкі якіх жылі ў Полацкім і Віцебскім ваяводствах.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 (unspecified title) Праверана 3 мая 2022.
  2. Віктар Якубаў. Стаброўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Кашталяны парнаўскія
Катэгорыя·Памерлі 18 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1619 годзе
Катэгорыя·Пісары польныя літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1556 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Старосты трэйданскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Цівуны вяшвянскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных