Пётр Пац (каля 1570 — 19 ліпеня 1642) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Харунжы надворны літоўскі з 1613, падскарбі надворны літоўскі з 1635, ваявода троцкі з 1640, староста мсціслаўскі, радамскі і даўгялішскі.
Удзельнічаў у войнах Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629, Расіяй 1609—1618, Турцыяй 1621. Пасол на соймы. Валодаў мястэчкам Відзы ў Ашмянскім павеце.
Сын Паўла Паца і Раіны Валовіч, брат Мікалая. Двойчы жанаты: першы раз з Ядвігай з Завішаў, ад якой меў сына Яна. Другі раз ажаніўся з Гальшкай, дачкой смаленскага кашталяна Вацлава Шэмета, з ёй меў дзяцей: