Баніфацы Тэафіл Пац (каля 1622 — 1678) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Каля 1660 стаў цівуном троцкім, у 1665 — палкоўнікам літоўскіх войскаў. З 1669 вялікі абозны літоўскі, з 1676 вялікі стражнік літоўскі, таксама быў старостам батоцкім і рыжскім.
Сын Пятра Паца і яго другой жонкі Гальшкі Шэмет, брат Фелікса Яна, Гераніма Дамініка, Міхала Казіміра і Казіміра.
Каля 1642 ажаніўся з Кацярынай Францкевіч-Радзімінскай. Ад гэтага шлюбу меў сына Яна Крыштафа, вялікага падкаморага літоўскага, і дачок Ганну Клару і Альжбету. Пасля смерці першай жонкі ўзяў шлюб з князёўнай Альжбетай Масальскай. Ад другога шлюбу дзяцей не было.
Павел Пац (каля 1530 — 1595) | Раіна Валовіч (? — каля 1583) | Вацлаў Шэмет (? — 1599) | Гальшка Хадкевіч | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пётр Пац (? — 1642) | Гальшка Шэмет (? — 1652) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
(шлюб каля 1643) Кацярына Францкевіч-Радзімінская (? — да 1665) | Баніфацы Тэафіл Пац (каля 1622 — 1678) | (шлюб у 1669) Альжбета Масальская (? — пасля 1684) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ян Крыштаф Пац (каля 1650 — 1702) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||