wd wp Пошук:

Пётр Мантыгірдавіч Белы

Не блытаць з Пятром Мантыгірдавічам — іншым дзеячам, які таксама займаў пасаду маршалка. Пётр Мантыгірдавіч (мянушка «Белы»; каля 1440 — 1499) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода троцкі і маршалак земскі1491).

Валодаў Алыкай на Валыні, Дубровай і Нядрэскам у Заслаўскім княстве, Шацкам і Цітвай у Менскім павеце, Лахвай на Палессі, Іўем, Лоскам, у 1492 атрымаў Нясвіж.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Мантыгірдавічаў герба «Вадвіч», унук Пятра, маршалка земскага.

Быў намеснікам браслаўскім, маршалак гаспадарскі (14801482), у 1487 атрымаў урад старосты луцкага і маршалка валынскага. Неаднаразова браў удзел у пасольствах вялікага князя Аляксандра ў Маскву.

Яго адзіны сын Ян загінуў у бітве на Вядрошы (1500), пасля чаго ўсе маёнткі адыйшлі да дачкі Соф’і, жонкі Станіслава Кішкі.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў 1499 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1440 годзе
Катэгорыя·Маршалкі гаспадарскія
Катэгорыя·Мантыгірдавічы
Катэгорыя·Старосты луцкія
Катэгорыя·Старосты браслаўскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Маршалкі Валынскай зямлі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Маршалкі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Ваяводы троцкія