wd wp Пошук:

Пётр Мантыгірдавіч

Не блытаць з Пятром Мантыгірдавічам Белым — іншым дзеячам, таксама маршалкам.

Пётр Мантыгірдавіч, Пятраш Мантыгірдавіч (каля 13901459) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Староста падольскі (1418), маршалак дворны літоўскі (1422—1431), намеснік новагародскі (1431), маршалак земскі (з 1434).

Ад вялікага князя Казіміра атрымаў Іўе (1444), праз шлюб — Лоск.

Біяграфія

З літоўскага баярскага роду, сын Мантыгірда, намесніка полацкага. Яго родзічам (сынам або братам) быў Наруш, пачынальнік роду Нарушэвічаў.

Пры заключэнні Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Вадвіч» (1413).

Быў радным панам вялікіх князёў Жыгімонта Кейстутавіча і Казіміра.

Ажаніўся з Ганнай, дачкой князя Фёдара Карыбутавіча. У шлюбе меў сына Яна.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Маршалкі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Ваяводы новагародскія
Катэгорыя·Старосты падольскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1459 годзе
Катэгорыя·Маршалкі надворныя літоўскія
Катэгорыя·Мантыгірдавічы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы