Не блытаць з Пятром Мантыгірдавічам Белым — іншым дзеячам, таксама маршалкам.
Пётр Мантыгірдавіч, Пятраш Мантыгірдавіч (каля 1390—1459) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Староста падольскі (1418), маршалак дворны літоўскі (1422—1431), намеснік новагародскі (1431), маршалак земскі (з 1434).
Ад вялікага князя Казіміра атрымаў Іўе (1444), праз шлюб — Лоск.
З літоўскага баярскага роду, сын Мантыгірда, намесніка полацкага. Яго родзічам (сынам або братам) быў Наруш, пачынальнік роду Нарушэвічаў.
Пры заключэнні Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Вадвіч» (1413).
Быў радным панам вялікіх князёў Жыгімонта Кейстутавіча і Казіміра.
Ажаніўся з Ганнай, дачкой князя Фёдара Карыбутавіча. У шлюбе меў сына Яна.