wd wp Пошук:

Фёдар Карыбутавіч

Фёдар Карыбутавіч (каля 1390 — пасля 1440) — князь з роду Карыбутавічаў.

Сын Карыбута Альгердавіча. Упамінаецца з 1422. У бітве пад Вількамірам змагаўся на баку Свідрыгайлы, трапіў у палон. Генеалагічная традыцыя канца 16-17 ст. лічыла яго родапачынальнікам князёў Збаражскіх і Вішнявецкіх, у сувязі з чым іх радавы герб меў назву «Карыбут». Аднак звесткі пра сыноў Фёдара адсутнічаюць. Меў дачок, з іх Васіліса была жонкай кн. Льва Талочкі, Марыя — кн. Фёдара Варатынскага, Ганна каля 1445 выйшла замуж за Пятра Мантыгірда, аддаўшы ў пасаг бацькоўскі маёнтак Лоск.

У пачатку 20 ст. Ю. Пузына распачаў доўгачасовую дыскусію аб тоеснасці Фёдара Карыбутавіча князю Федку Несвіцкаму, уласна продку Збаражскіх і Вішнявецкіх. Гэтая легендарная тоеснасць была адкінутая генеолагамі 19 ст., аднак пасля публікацый Пузыны зноў атрымала некаторую колькасць прыхільнікаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Карыбутавічы
Катэгорыя·Гедзімінавічы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1380 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1442 годзе