wd wp Пошук:

Пётр Антонавіч Галецкі

Пётр Антонавіч Гале́цкі (20 мая 1919, в. Майдан, Талачынскі раён — 20 кастрычніка 1942, в. Копці, Віцебскі раён) — Герой Савецкага Саюза, партызан-падрыўнік. Удзельнічаў у партызанскім руху ў Беларусі. Быў удзельнікам партызанскага атрада «Перамога», які дыслацыраваўся ў Віцебскай і Смаленскай абласцях[1].

Біяграфія

Пётр Антонавіч Галецкі нарадзіўся 20 мая 1919 года ў вёсцы Майдан Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Па нацыянальнасці з’яўляецца беларусам.

Атрымаў пачатковую адукацыю. Падлеткам працаваў фурманам старшыні калгаса[2].

Быў членам ВЛКСМ. У 18 гадоў прызначаны брыгадзірам у калгасе. У 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію.

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з 1941 года. Вучыўся ў партызанскай школе падрыўнікоў. У канцы ліпеня 1942 г. Пётр Галецкі быў залічаны байцом партызанскага атрада «Перамога», пад камандаваннем Качубея[2].

10 жніўня 1942 года атрад, у якім быў Галецкі, перайшоў лінію фронту ў раёне Веліж — Усвяты на Смаленшчыне. У першым баі з 250-ю карнікамі 15 немцаў з 20 былі на рахунку Пятра Галецкага[2].

Праз некаторы час атрад разграміў гарнізоны ў вёсках Упа і Пагосцішча.

19 верасня 1942 г. Галецкі ўдзельнічаў у падрыве чыгункі Віцебск — Смаленск, якая мела стратэгічнае значэнне для немцаў. У выніку аперацыі быў узарваны адмысловы састаў, які вёз на фронт нямецкіх афіцэраў, а таксама генерала Ота фон Добшыца. 1600 фашыстаў было забіта падчас акцыі каля станцыі Выдрэя[2].

20 кастрычніка 1942 года група падрыўнікоў, у якой Галецкі быў мінёр, выйшла на перагон Выдрэя — Крынкі для падрыву чыгункі. Прапусціўшы паравоз з баластам і нямецкія патрулі, Пётр з мінай пабег да палатна. У гэты час з-за павароту выйшаў эшалон з 40 цыстэрнамі з гаручым. Пётр, разумеючы, што часу на закладку міны няма, кінуўся з ёй пад паравоз[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года напярэдадні 20-годдзя Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй за асаблівыя заслугі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Пятру Антонавічу Галецкаму пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды

Пасмяротна ўзнагароджаны медалём «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза і ордэнам Леніна[2].

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 Галецкий Пётр Антонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 134. — 737 с. — 50 000 экз.
  2. 1 2 3 4 5 6 Галецкий Пётр Антонович(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2012. Праверана 7 лютага 2012.
  3. Один из тысячи Ивановых(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2012. Праверана 7 лютага 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 20 кастрычніка
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебскім раёне
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая