wd wp Пошук:

Пётр Аляксеевіч Лярскі

Пётр Аляксеевіч Ля́рскі[1] (2 студзеня 1918 — 25 кастрычніка 2013[2]) — географ, краязнавец і педагог, кандыдат геаграфічных навук (1954), дацэнт (1960). Заслужаны настаўнік БССР (1955).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Рымінка (зараз у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Вучыўся на рабфаку. У 1939 годзе скончыў геаграфічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Вучобу сумяшчаў з працай у інстытуце — сакратар дэканата, лабарант кафедры, выкладаў на падрыхтоўчым аддзяленні. Быў размеркаваны ў Нараўлянскі раён выкладчыкам ў нямецкую нацыянальную школу. З 1939 года на службе ў Чырвонай Арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны спачатку на фронце на заходняй мяжы СССР, потым у партызанах у Чавускім раёне. Пасля вызвалення Беларусі быў накіраваны працаваць дырэктарам сельскай школы. Са студзеня 1945 г. П. А. Лярскі ў Магілёўскім педагагічным інстытуце (сучасны Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова). Займаў пасады старэйшага выкладчыка, дацэнта (з 1960 г.) кафедры фізічнай геаграфіі на геаграфічным факультэце, у 1977—1999 гг. дацэнта кафедры педагогікі і методыкі выкладання[3].

Памёр А. П. Лярскі 25 кастрычніка 2013 г. Пахаваны ў Магілёве на Грузаўскіх могілках[3].

Навуковая дзейнасць, выкладчыцкая і грамадская дзейнасць

П. А. Лярскаму належаць навуковыя працы па гісторыі геаграфіі, геаграфіі Беларусі і краязнаўстве, методыцы выкладання прыродазнаўства. Аўтар больш за 150 навуковых прац[3]. Сярод апублікаванага:

З 1947 г. П. А. Лярскі быў сапраўдным членам Геаграфічнага таварыства СССР. Таксама быў Ганаровым членам грамадскага аб’яднання «Беларускае геаграфічнае таварыства» і Ганаровым старшынёй яго Магілёўскага абласнога аддзялення[3]. Чытаў лекцыі ў інстытуце ўдасканалення настаўнікаў, у народным універсітэце пры педагагічным інстытуце[3]. У 1959—1963 гг. вучоны сакратар, у 1963—1993 гг. старшыня Магілёўскага абласнога аддзела геаграфічнага таварыства, з 1993 года — Ганаровы старшыня. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай калегіі часопіса «Магілёўскі мерыдыян», супрацоўнічаў з часопісамі «Народная асвета», «Беларуская думка», «Нёман», «Пачатковая школа» і інш.[3]

Узнагароды і званні

Памяць

19 студзеня 2018 г. у Магілёве на доме № 44 па вуліцы Першамайскай адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння П. А. Лярскага[4].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта.
  2. Ольга Кісляк География души фронтовика Лярского (руск.)  // СБ. Беларусь сегодня
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Лярский Петр Алексеевич (руск.)  // Факультэт матэматыкі і прыродазнаўства МДУ імя Куляшова
  4. Пётр Алексеевич Лярский (руск.)  // ДУА «Сярэдняя школа № 21 Магілёва»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на Грузаўскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Магілёве
Катэгорыя·Заслужаныя настаўнікі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чавускім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Прыродазнаўцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Педагогі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага геаграфічнага таварыства
Катэгорыя·Кандыдаты геаграфічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 25 кастрычніка
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чавускім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Географы Беларусі
Катэгорыя·Географы СССР