У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зялінскі. Пётр Іосіфавіч Зялінскі, вядомы як Пятро Зялінскі (31 снежня 1931, в. Заканалле, Люблінскае ваяводства, Польшча — 15 ліпеня 2019, Мінск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1990), прафесар (1991).
Скончыў Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут (кваліфікацыя «Настаўнік гісторыі сярэдняй школы», 1958), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1968).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1968, гістарычны факультэт, кафедра гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя Беларусі.
Ганаровыя граматы Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1981), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2002), Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2005).