wd wp Пошук:

Пётр Іванавіч Альсмік

Пётр Іванавіч Альсмік (27 лютага 1907, в. Выдрэя, Лёзненскі раён — 2 красавіка 1992) — беларускі селекцыянер-бульбавод. Акадэмік АН БССР з 1966 года, з 1956 года член-карэспандэнт, а з 1979 — акадэмік УАСГНІЛ, член-карэспандэнт Акадэміі сельскагаспадарчых навук ГДР з 1974 года, доктар сельскагаспадарчых навук з 1954[1] г. Герой Сацыялістычнай Працы.

Біяграфія

П. І. Альсмік нарадзіўся ў вёсцы Выдрэя (сучасны пасёлак Выдрэя ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1929 годзе. Працаваў на Навазыбкаўскай сельскагаспадарчай доследнай станцыі, у 1931—1941 і ў 1944—1956 гг. навуковы супрацоўнік, загадчык групай, лабараторыі, намеснік дырэктара Беларускай селекцыйнай станцыі, з 1956 г. загадчык лабараторыі селекцыі бульбы Беларускага НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва[1].

Навуковая праца

Навуковыя даследаванні ў галіне селекцыі і насенняводства бульбы. Распрацаваў методыку селекцыі бульбы, якая дазваляе будаваць прагнозы паводзінаў новых гатункаў ў розных умовах, ствараць спрыяльныя рэжымы іх вырошчвання. Вывеў 10 высокаўраджайных гатункаў бульбы з добрымі смакавымі якасцямі і вялікім (да 26) адсоткам крухмалу: Агранамічны, Тэмп, Лошыцкі, Разварысты і іншыя[1].

Асноўныя працы

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій[2].

Сярод апублікаваных:

Узнагароды

Дзяржаўныя прэміі СССР 1951 і 1974 г. за вывядзенне, размнажэнне і ўкараненне ў вытворчасць высокапрадукцыйных сартоў бульбы[1][2]. Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1977), ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1959, 1971, 1973), Дружбы народаў, «Знак Пашаны» (1987), залатым медалём імя І. В. Мічурына (1979), 4 залатымі і 3 сярэбранымі медалямі ВДНГ, шматлікімі медалямі СССР і БССР[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Альсмик Пётр Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.
  2. 1 2 3 Акадэмік АЛЬСМІК Пётр Іванавіч (руск.)

Літаратура

Спасылкi

Пётр Іванавіч Альсмік на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Памерлі 2 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Выпускнікі агранамічнага факультэта БДСГА
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мінскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Акадэмікі УАСГНІЛ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»