Пячора Святога Міхаіла (англ.: St. Michael’s Cave, ісп.: Cueva de San Miguel[1]) — найбуйнейшая з больш чым ста пячор Гібралтарскай скалы.
Пячора знаходзіцца на вышыні больш за 300 м над узроўнем мора, вядомая вялікімі сталактытамі і з’яўляецца папулярным турыстычным аб’ектам (да мільёна наведвальнікаў у год)[2]. Пячора мае тры ўваходы, а яе глыбіня дасягае 62 метра.
У 1974 годзе ў пячоры выяўлены сляды знаходжання першабытных людзей. Таксама выяўлены наскальны жывапіс, які адлюстроўвае горных казлоў, зроблены каля 15-20 тыс. гадоў назад.[3] У пазнейшыя часы пячора служыла ваенным умацаваннем.[4] Падчас Другой сусветнай вайны пячора была падрыхтавана пад ваенны шпіталь, аднак яго ўжыванне не спатрэбілася.[5]