wd wp Пошук:

Пярэжырскі сельсавет

Будынак сельсавета

Пярэ́жырскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Пярэжыр.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смілавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне БССР. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёна. 12 лютага 1935 года сельсавет перададзены ў склад наваўтворанага Рудзенскага раёна. 6 ліпеня 1935 года раён перайменаваны ў Смілавіцкі, які з 11 лютага 1938 года атрымаў ранейшую назву. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна. 1 красавіка 1960 года ў склад сельсавета ўключаны 13 населеных пунктаў (Альхоўка, Баравая Слабада, Берчукі, Едліна, Залессе, Навасады, Падбор’е, Пагуляйка, Паляны, пасёлак Паляны, Пяскі, Узляны і Ушанка)[1], якія былі перададзены 20 студзеня 1960 года ў склад Пухавіцкага раёна падчас скасавання Рудзенскага раёна. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Узлянскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Баравая Слабада, Берчукі, Едліна, Залессе, Навасады, Пагуляйка, Падбор’е, Пяскі, Узляны, Ушанка), у склад Голацкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Зазер’е, Лешніца, Такарня і Яснаўка)[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1430 чалавек[3], з іх 90,1 % — беларусы, 6,6 % — рускія, 1,5 % — украінцы, 0,4 % — армяне, 0,4 % — палякі[4].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Смілавіцкага раёна
Катэгорыя·Пярэжырскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рудзенскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара